Халакост у Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Халакост у Расіі — пераслед і масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі РСФСР у перыяд нямецкай акупацыі з 19411944 гадах.

Помнік яўрэям — ахвярам фашысцкага генацыду ў сяле Пятрушына Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці

На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбергскія расавыя законы, якія былі павінны ажыццявіць ізаляцыю яўрэйскага насельніцтва па нацыянальных прыкметах у гета і канцэнтрацыйныя лагеры дзеля далейшага знішчэння[1][2]

Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з прыходам нямецкіх войскаў і доўжыліся амаль да поўнага вызвалення тэрыторыі Расіі ад захопнікаў. На тэрыторыі РСФСР было створана 41 гета. Па розных ацэнках, за час акупацыі ў РСФСР без уліку Крыма загінула ад 55 да 140 тысяч яўрэяў. У масавым знішчэнні яўрэяў акупантам актыўна дапамагалі калабарацыяністы.

У пасляваенныя часы падзеі Халакосту падвяргаліся у СССР замоўчванню па ідэалагічных умовах. Сістэматычная праца па ушанаванні памяці ахвяраў Халакосту пачалася толькі у 1991 годзе пасля развалу камуністычнай сістэмы. З 1992 года ў Расіі дзейнічае навукова-асветніцкі цэнтр «Халакост».

Зноскі

  1. Полян П. М. Первая обобщающая монография о Холокосте на территории СССР // Заметки по еврейской истории : интернет-журнал. — сентябрь 2005. — В. 9 (58).
  2. Альтман И. А. Жертвы ненависти. Холокост в СССР, 1941—1945 гг.. — М.: Фонд «Ковчег», 2002. — С. 59. — 543 с. — (Анатомия Холокоста). — ISBN 5-89048-110-X

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]