Халдзеі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Халдзе́і: семіцкае племя, якое насяляла ўзбярэжжа Персідскага заліву на поўдзень ад Вавілоніі (тэрыторыя сучаснага Ірака) ў канцы 2-га тыс. да н.э.

Утварылі дзяржаву ў 8 ст. да н.э. Ваявалі з Асірыяй за ўладу над Вавілоніяй. У саюзе з Эламам разбілі войскі асірыйскага цара Саргана II (721 да н.э.); у 709 да н.э. самі разбітыя асірыйцамі. У 626 да н.э. ізноў заваявалі Вавілонію, дзе стала правіць Халдзейская дынастыя (Халдзейскае царства). Пазней асіміляваліся з вавілонянамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]