Перайсці да зместу

Хану

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хану
кар.: 한우
Выява
Раманізацыя Мак-К’юна — Райшаўэра hanu
Новая раманізацыя карэйскай мовы hanu
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хану (кар.: 한우) або Карэйская карэнная парода — дробная парода кароў родам з Карэі. Гістарычна выкарыстоўвалася ў якасці цяглавай жывёлы  (укр.), але гэтае выкарыстанне амаль знікла. У цяперашні час вырошчваецца ў асноўным на мяса[1].Гэта адна з чатырох карэнных карэйскіх парод, астатнія — Чыксо  (кар.), Хеугу  (кар.) і Чорная Чэджу[2].

Хану традыцыйна была цяглавай пародай  (укр.). Да пашырэння эканомікі Паўднёвай Карэі ў 1960-х гадах яна мала выкарыстоўвалася для вытворчасці ялавічыны[1]:193. У 1968 годзе была заведзена племянная кніга  (руск.)[3]. З тых часоў ялавічына Хану стала прадуктам прэміум-класа.

У 2007 годзе парода Хану была занесена ў спіс FAO  (руск.) як «не ў групе рызыкі»[4]. У 2003 годзе агульная колькасць пагалоўя складала каля 1 240 000 асобін; у 2014 годзе было зарэгістравана 2 670 000 асобін[3].

У 2001 годзе было выказана меркаванне, што Хану з’яўляецца гібрыдам таурынавай і індыцынавай парод. Даследаванне мітахандрыяльнай ДНК у 2010 годзе паказала, што яна цесна звязана з дзвюма пародамі свойскага быка, галштынскай  (руск.) і японскай чорнай, і выразна адрозніваецца ад зебу пароды Нелор і карлікавага зебу  (ням.)[5]. У 2014 годзе аналіз аднануклеатыднага палімарфізму  (руск.) выявіў, што карэйская буйная рагатая жывёла ўтварае асобную групу з кітайскай пародай Яньбянь  (англ.) асобную ад еўрапейскіх таурынавых парод і далёкую ад групы індыцынаў[6].

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Хану — гэта дробная парода. Поўсць карычневая; і каровы, і быкі маюць рогі. Каровы валодаюць добрымі мацярынскімі якасцямі, але надоі невысокія, крыху больш за 400 літраў пры лактацыі 170 дзён[3]. Буйную рагатую жывёлу кормяць рысавай саломай  (гал.) у якасці асноўнай крыніцы грубага корму[3]. Рэдкі белы варыянт Хану разводзяць з 2009 года; у 2014 годзе было 14 асобін. Паведамляецца ў DAD-IS  (англ.) як асобная парода[7].

Нягледзячы на высокую цану, ялавічыне Хану аддаецца перавага ў карэйскай кухні  (руск.), паколькі яна, як правіла, больш свежая і лепшай якасці, чым больш танныя імпартныя заменнікі. Паколькі карэйцы лічаць ялавічыну Хану культурнай іконай і адной з самых якасных у свеце, яе выкарыстоўваюць у традыцыйных стравах, папулярных святочных стравах або ў якасці падарунка на асаблівы дзень. Акруга Хвенсон  (руск.) найбольш вядомая сваёй буйной рагатай жывёлай пароды Хану, дзе асяроддзе добра падыходзіць для жывёлагадоўлі. Акруга пачала стратэгічную маркетынгавую кампанію, каб назваць сябе месцам паходжання самай якаснай ялавічыны ў Карэі і ажыццяўляць продаж мяса як «прэміум-прадукту»[8][9].

  1. а б Valerie Porter, Lawrence Alderson, Stephen J.G. Hall, D. Phillip Sponenberg (2016). Mason's World Encyclopedia of Livestock Breeds and Breeding (sixth edition). Wallingford: CABI. ISBN 9781780647944.
  2. Breeds reported by Korea, Republic of. Domestic Animal Diversity Information System of the Food and Agriculture Organization of the United Nations. Accessed January 2017.
  3. а б в г Breed data sheet: Hanwoo/Korea, Republic of. Domestic Animal Diversity Information System of the Food and Agriculture Organization of the United Nations. Accessed January 2017.
  4. Barbara Rischkowsky, D. Pilling (eds.) (2007). List of breeds documented in the Global Databank for Animal Genetic Resources, annex to The State of the World's Animal Genetic Resources for Food and Agriculture. Rome: Food and Agriculture Organization of the United Nations. ISBN 9789251057629. Accessed January 2017.
  5. EunHee Kim, Hyun Sub Cheong, Joon Seol Bae, Ji-Yong Chun, Tae Joon Park, KyoungKap Lee, YoungMin Yun, Hyoung Doo Shin (2010). Identification of genetic polymorphisms in bovine mtDNA Архівавана 11 студзеня 2017 года.. Journal of Animal Science 88 (8):2551-2555. DOI:10.2527/jas.2009-2235
  6. Seung-Hwan Lee, Byoung-Ho Park, Aditi Sharma, Chang-Gwon Dang, Seung-Soo Lee, Tae-Jeong Choi, Yeon-Ho Choy, Hyeong-Cheol Kim, Ki-Jun Jeon, Si-Dong Kim, Seong-Heum Yeon, Soo-Bong Park, Hee-Seol Kang (2014). Hanwoo cattle: origin, domestication, breeding strategies and genomic selection. Journal of Animal Science and Technology 56 (2). DOI:10.1186/2055-0391-56-2
  7. Breed data sheet: Hanwoo White/Korea, Republic of. Domestic Animal Diversity Information System of the Food and Agriculture Organization of the United Nations. Accessed January 2017.
  8. Fall colors and fine food await in rural county. Korea JoongAng Daily (3 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2016. Праверана 27 чэрвеня 2016.
  9. Hanwoo Beef Goes Premium. The Korea Times (13 жніўня 2008). Праверана 27 чэрвеня 2016.