Ханьгоу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханьгоу
кіт. трад. 邗溝, спр. 邗沟, піньінь Hán gōu
Характарыстыка
Даўжыня 150 км
Размяшчэнне
Краіна Кітай

Ханьгоу, канал Хань (кіт. трад. 邗溝, спр. 邗沟, піньінь Hán gōu) — суднаходны канал у Кітаі, першы канал у свеце з дакладным запісам у гістарычных дакументах і адзін з першых асвоеных участкаў Вялікага канала[1] нароўні з каналам Хунгоу. Быў пабудаваны па загаду кіраўніка царства У  (руск.) Фучая  (англ.) ў 486—489 гадах. Злучаў рэкі Янцзы і Хуайхэ. Даўжыня канала каля 150 км[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы перыяду Вёснаў і Восеняў  (руск.) Фучай  (англ.), кіраўнік царства У  (руск.) (сталіца якога знаходзілася ў сучасным Сучжоў), накіраваўся на поўнач, каб напасці на Цы  (руск.). Ён загадаў пабудаваць канал для гандлёвых мэтаў, а таксама як сродак для адпраўкі багатых запасаў на поўнач у выпадку, калі яго сілы ўступяць у бой з паўночнымі дзяржавами Сун  (руск.) і Лу  (укр.).

Будаўніцтва канала Хань азнаменавала пачатак будаўніцтва Вялікага канала, які пазней распасцёрся ад Пекіна на поўначы да Ханчжоу на поўдні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]