Хуайхэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хуайхэ
кіт. спр. 淮河 , піньінь: Huái Hé
Huaihe Xingying Ferry.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 813 км
Плошча басейна 187 000 км²
Расход вады каля 1000 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 32°23′17″ пн. ш. 113°17′05″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 33°13′11″ пн. ш. 118°37′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Хуайхэ (Кітай)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Хуайхэ на Вікісховішчы

Хуайхэ́[1] ( кіт. спр. 淮河 , піньінь: Huái Hé) — рака на ўсходзе Кітая.

Даўжыня ракі 813 км, плошча вадазбору 187 тыс. км². Вытокі ў гарах Тунбайшань, цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Асноўны прыток — Інхэ. Сярэдні расход вады каля 1 тыс. м³/с, максімальны — 10—13 тыс. м³/с. Нясе шмат наносаў, у выніку адкладвання якіх рэчышча ўзнімаецца (месцамі вышэй прылеглай раўніны). У мінулым Xуайхэ часта мяняла напрамак, упадала або ў Янцзы, або ў Хуанхэ, або ў Жоўтае мора. Вядома буйнымі навадненнямі. Цяпер большая частка сцёку (праз сістэму азёр і каналаў) паступае ў Янцзы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Злучана Вялікім каналам з рэкамі Янцзы і Хуанхэ.

На рацэ гарады Хуайнань, Бэнбу.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]