Ханінгаванне
Выгляд
Ханінгава́нне (англ.: honing ад hone літар. «тачыць») — спосаб размерна-чыставой апрацоўкі (даводкі) паверхняў металічных дэталяў (пераважна сценак адтулін) абразіўнымі брускамі.
Спосаб забяспечвае размерную апрацоўку 1—2 класу дакладнасці і 8—12 класу чысціні паверхні. Ханінгаваннем апрацоўваюць адтуліны дыяметрам 6—1500 мм і даўжынёю 10 мм — 20 м. Робіцца пасля шліфавання, чыставога або прэцізійнага расточвання, разгорткі або працягвання.[1]
Выконваецца на ханінгавальных станках, рабочы інструмент якіх — хон (ханінгавальная галоўка) з абразіўнымі брускамі. Пры апрацоўцы галоўка мае адначасова зваротна-паступальны і вярчальны рух.
Зноскі
- ↑ Звесткі паводле стану на сяр. 1970-х гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. С. 25.