Харальд Уітлак
Харальд Уітлак | |
---|---|
англ.: Hector Harold Whitlock | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
16 снежня 1903 |
Памёр |
27 снежня 1985 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гектар Харальд Уітлак (англ.: Hector Harold Whitlock; 16 снежня 1903, Хендан, Вялікі Лондан — 27 снежня 1985, Уілквуд, Норфалк) — брытанскі лёгкаатлет (спартыўная хада), чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, удзельнік двух Алімпіяд.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спецыялізаваўся ў хадзе на 50 км. У 1931 годзе Уітлак стаў другім на чэмпіянаце Брытанскай асацыяцыі спартыўнай хады (RWA), у 1933 годзе пераможцам гэтага чэмпіянату. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны Уітлак перамагаў на гэтых спаборніцтвах шэсць разоў. Яго перамогі на гэтых чэмпіянатах чаргаваліся з перамогамі Томі Грына. У 1934 годзе Уітлак перамог на дыстанцыі «Лондан — Брайтан», а на наступны год стаў першым, хто прайшоў гэты маршрут хутчэй чым за 8 гадзін.
На летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне Уітлак стаў алімпійскім чэмпіёнам, пераадолеўшы дыстанцыю за 4-30:41,4 с і апярэдзіўшы швейцарца Артура Шваба (4-32:09,2 с) і латыша Адалбертса Бубенку (4-32:42,2 с).
На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Хельсінкі Уітлак быў сцяганосцам каманды Вялікабрытаніі на цырымоніі адкрыцця Гульняў. На гэтай Алімпіядзе Уітлак заняў 11-е месца.
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Норфалку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартыўныя хадакі Вялікабрытаніі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Вялікабрытаніі
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года
- Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы