Харлампіеўская царква (Ноўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Харлампіеўская царква
55°08′07″ пн. ш. 30°09′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Ноўка
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская
Будаўніцтва 20012006 гады
Map

Харлампіеўская царква — праваслаўны мураваны храм у аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Смятаніна, 1а.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыход утвораны 18 ліпеня 1994 года. Пад царкву было пераабсталявана памяшканне былой школы.

31 кастрычніка 1994 года ў храме была праведзена першая Боская Літургія. У 1996 годзе ўсталяваны іканастас царквы. У 2000 годзе прыбудавана алтарная частка. У 2001 годзе пачата будаўніцтва купальнай часткі храма. Быў праведзены малебен з асвячэннем і ўсталяваны купал, пабудавана званіца.

У 2006 годзе царква была асвечана кіраўніком епархіі епіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем.

У 2011—2014 гадах пабудавана званіца. У 2015 годзе заліты падмурак пад памяшканне нядзельнай школы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорус. Правосл. Церковь, 2009. — 153 с.