Хасын (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасын
руск. Хасын
Характарыстыка
Даўжыня 115 км
Басейн 3 090 км²
Расход вады 8,77 м³/с (67 км ад вусця)
Вадацёк
 • Каардынаты 60°22′33″ пн. ш. 151°07′48″ у. д.HGЯO
Вусце Армань
 • Месцазнаходжанне 12 км ад вусця па левым беразе
 • Каардынаты 59°40′34″ пн. ш. 150°10′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Армань → Ахоцкае мора

Краіна
Рэгіён Магаданская вобласць
Раёны Хасынскі раён, Ольскі раён
Код у ДВР 19100000212119000142222
physical
Хасын (рака)
Хасын (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасы́н (руск.: Хасы́н) — рака ў Хасынскім і Ольскім раёнах Магаданскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Армані.

Сваю назву рака атрымала ад эвенскага слова «Хэсэн», што азначае статак (па іншай версіі — вуглісты сланец). Хасын цячэ ў мерыдыянальным напрамку ад Ахоцка-Калымскага водападзелу да Ахоцкага мора, даўжыня — 115 км, плошча яе вадазбору — 3090 км². Замярзае ў канцы кастрычніка, адкрываецца ў маі. Жыўленне снегавое і дажджавое, вялікая колькасць парогаў. Рака несуднаходная на ўсім працягу, маюцца турыстычныя маршруты (сплаў на гумавых лодках), багатая рыбай, галоўным чынам, розных відаў ласасёвых — прэснаводных і прахадных (заходзяць на нераст).

Паводле даных назіранняў з 1941 па 1988 гады сярэднегадавы расход вады за 67 км ад вусця складае 8,77 м³/с, максімальны расход прыпадае на чэрвень, мінімальны — на сакавік.

Зноскі