Перайсці да зместу

Хасэ дэ Рыбера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасэ дэ Рыбера
ісп.: José de Ribera
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 студзеня 1591(1591-01-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1652(1652-09-03)[5][6] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Caterina Azzolino[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр рэлігійнае мастацтва[d][7] і міфалагічны жывапіс[d][7]
Мастацкі кірунак барока[7]
Уплыў Франсіска Рыбальта[d]
Уплыў на Лука Джардана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ або Хусэпэ дэ Рыбера (ісп.: José de Ribera) па мянушцы Спаньета (Lo Spagnoletto — «маленькі іспанец»; 12 студзеня 1591(1591-01-12)[1][2][…], Хаціва[d], Валенсія, Іспанія[3][4][…]3 верасня 1652(1652-09-03)[5][6], Неапаль[7][8]) — іспанскі жывапісец і гравёр, прадстаўнік караваджызму.

Вучыўся, верагодна, у Франсіска Рыбальты ў Валенсіі. З 1613 года у Італіі, у 1616—18 прыдворны жывапісец іспанскіх віцэ-каралёў у Неапалі.

У ранніх творах (у т.л. ў афортах) пераважалі рэзкія святлоценявыя кантрасты, драматычныя сцэны пакутніцтва, у якіх падкрэсліваў перамогу волі над фізічнымі пакутамі («Пакутніцтва Святога Варфаламея», 1624; «Сілен», «Святы Себасцьян і Святая Ірына», абодва 1628; «Пустэльнік Павел», 1632), паўфігурныя выявы старажытных філосафаў, трактаваныя як простанародныя тыпажы («Дэмакрыт», 1630; «Дыяген», 1637). З сярэдзіны 1630-х г. пры захаванні агульнай суровасці вобразнага ладу перайшоў да большай ураўнаважанасці кампазіцыі і мяккасці святлаценю, у колеравай гаме пашырыліся залацістыя або серабрыстыя адценні: «Святы Ануфрый», «Апалон і Марсій» (абодва 1637), «Пакланенне пастухоў» (1638), «Пакутніцтва Святога Філіпа», «Сон Іакава» (абодва 1639), «Святая Інеса» (1641), «Храманожка» («Кульгавы хлопчык», 1642) і інш.

Апроч жывапісных работ, пакінуў вялікі аб’ём графікі. Найбольш значны іспанскі гравёр, які працаваў да Франсіска Гоі.

Большасць яго твораў захоўваюцца ў музеі Прада і ў неапалітанскіх цэрквах (у прыватнасці, у саборы Святога Януарыя).

  1. а б Jusepe Ribera // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  2. а б Jusepe de Ribera // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. а б http://explore.rkd.nl/explore/artists/66553RKD - Nederlands Instituut voor Kunstgeschiedenis.
  4. а б Waterhouse E. Italian Baroque PaintingЛондан: Phaidon Press, 1962. — С. 174.
  5. а б Alfonso E. Pérez Sánchez Jusepe [José] de Ribera // Ribera, Jusepe [José] de // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T071858
  6. а б varios autores José de. El Españoleto Ribera // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. а б в г д José de Ribera // Encyclopædia Britannica
  8. а б abART