Перайсці да зместу

Хатай (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Правінцыя Хатай
турэцк.: Adana
Краіна  Турцыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Антак'я
Насельніцтва (2007) 1,386,224
Плошча 5,403 км²
Правінцыя Хатай на карце
Код ISO 3166-2 TR-31
Тэлефонны код 326
Паштовыя індэксы 31000–31999
Код аўтам. нумароў 31
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хатай

Хатай (турэцк.: Hatay) — правінцыя на поўдні Турцыі. Плошча 5,4 тыс. кв. км. Насельніцтва 1386 тысяч чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — горад Антак'я.

Прыналежнасць правінцыі Хатай доўгі час заставалася прычынай напружанасці ў стасунках паміж Турцыяй і Сірыяй. Апошняя да 2005 года не прызнавала турэцкага суверэнітэту над гэтай тэрыторыяй.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе гэта правінцыя ўвайшла ў склад Сірыі, якая знаходзілася пад кіраваннем Францыі.

У 1936 годзе турэцкі ўрад падаў скаргу ў Лігу Нацый, у якой патрабаваў уключэння Хатая ў склад Турцыі. У лістападзе таго ж года правінцыі быў нададзены статус аўтаноміі ў складзе Французскай Сірыі.