Хахдорфская грабніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Грабніца правадыра ў Хахдорфе — багатае кельцкае пахаванне, датаванае каля 530 г. да н. э. Выяўлена археолагам-аматарам у 1977 г. каля паселішча Хахдорф-на-Энцы у муніцыпалітэце Эбердынген, федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія). Да таго часу курган ад першапачатковай вышыні (6 м) і дыяметра (60 м) у выніку прыроднай эрозіі і сельскагаспадарчай дзейнасці «зморшчыўся» да вышыні прыкладна 1 метра.

Мужчына ва ўзросце каля 40 гадоў, ростам 178 см, быў пакладзены на бронзавы ложак даўжынёй 275 см. Мяркуючы па знойдзеных у пахавальнай камеры залатых упрыгожваннях гэты чалавек, верагодна, быў кельцкім правадыром. Ён быў пахаваны з залатой шыйнай грыўняй на шчацэ, бранзалетам на правай руцэ, у капелюшы з бяросты, апрануты ў багатыя адзенні, меў два залатыя кінжалы з лёзамі з жалеза і бронзы, бурштынавыя ўпрыгажэнні. Асабліва вылучаліся тонкія залатыя пласціны з арнаментам, якія захаваліся на яго амаль спарахнелым абутку. Каля ложка стаяў вялікі кацёл, упрыгожаны выявай трох львоў вакол абзы. Пры пахаванні кацёл быў запоўнены 400 літрамі мёду. Ва ўсходняй частцы грабніцы знаходзілася чатырохколавая павозка з наборам бронзавага посуду і рагоў для пітва, дастатковай для 9 чалавек.

Пасля вывучэння магілы, курган быў зноў рэканструяваны да сваёй першапачатковай вышыні. Побач з курганам быў пабудаваны музей, пры будаўніцтве якога былі выяўленыя сляды старажытнай кельцкай вёскі, да якой, верагодна, належаў правадыр. Пастаянная экспазіцыя музея ўключае ў сябе арыгінальны шкілет князя, упрыгажэнні і прадметы, знойдзеныя ў пахавальнай камеры, а таксама дакументальныя фільмы аб адкрыцці магілы і перыядзе раскопак.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.