Хацьен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хацьен
в’етн.: Hà Tiên
DSCF8696.JPG
Краіна
Каардынаты
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
8 м
Насельніцтва
39957 чалавек (2002)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
hatien.vn (в'етн.) 
Хацьен на карце В'етнама
Хацьен (В'етнам)
Хацьен

Хацьен (в’етн.: Hà Tiên) — горад на поўдні В'етнама. Адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў краіны. Насельніцтва (2002 г.) - 39 957 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хацьен быў заснаваны ў канцы XVII ст. бежанцамі з Паўднёвага Кітая, якія ратаваліся ад дынастыі Цын. У той час землі вакол Хацьена былі населены пераважна кхмерамі і падначальваліся кхмерскаму манарху. Да 1700 г. Ма Джыу (кіт.: 鄚玖), кіраўнік кітайскай абшчыны, стварыў васальную дзяржаву Канкаа або Пема з цэнтрам у Хацьене. У 1708 г. ён прызнаў сваю васальную залежнасць ад В'етнама. Канчаткова Хацьен увайшоў у склад В'етнама толькі пасля II Сусветнай вайны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснова эканомікі — вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і турызм. Хацьен — папулярны в'етнамскі кліматычны курорт на беразе Сіямскага заліва і транспартны вузел, адкуль ходзяць паромы на суседні Фукуок, а аўтобусы — у гарады Паўднёвай Камбоджы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]