Сіямскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сіямскі заліў
тайск.: อ่าวไทย
Заход сонца на востраве Самуй
Заход сонца на востраве Самуй
Каардынаты: 9°30′00″ пн. ш. 102°00′00″ у. д. / 9.5° пн. ш. 102° у. д. (G) (O) (Я)9°30′00″ пн. ш. 102°00′00″ у. д. / 9.5° пн. ш. 102° у. д. (G) (O) (Я)
Вышэйстаячая акваторыя Паўднёва-Кітайскае мора
Краіны Flag of Vietnam.svg В'етнам, Flag of Cambodia.svg Камбоджа, Flag of Malaysia.svg Малайзія, Flag of Thailand.svg Тайланд
Тып заліў
Плошча 320 000 км²
Упадаюць Чаўпхрая, Меконг, Тапі
Сіямскі заліў (Індыйскі акіян)
Сіямскі заліў
Сіямскі заліў
Сіямскі заліў

Сіямскі заліў, або Тайландскі заліў — частка Паўднёва-Кітайскага мора, абмывае на захадзе і поўначы берагі Тайланда, на ўсходзе — Камбоджы і В'етнама, на паўднёвым захадзе — Малайзіі.

Геаграфія і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Заліў адасабляе ўсход паўвострава Індакітай ад Малайскага паўвострава. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса Бай-Бунг ва В'етнаме і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у Паўднёва-Кітайскае мора, а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км².

На поўначы ўтварае Бангкокскі заліў (бухту), у якую ўпадае рака Чаўпхрая. Другая вялікая рака — Тапі, пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада Суратхані, утвараючы шырокі эстуарый. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага Тайланда цярпіць ад эрозіі, але з-за працяглай седыментацыі яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга ледніковага перыяду тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з'яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі Чаўпхрая.

Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын:

  1. Цячэнне ўнутры заліва вельмі павольнае, таму яно не спрыяе водаабмену з асноўнай акваторыяй.
  2. Вялікую ролю іграе значны прыток рачной прэснай вады, што выносяць у заліў рэкі Тапі, Чаўпхрая і шэраг невялікіх вадатокаў. Разам з тым утрыманне солі даволі моцна залежыць ад перыяду: у час летняга мусону, калі рачны сцёк дасягае максімуму, салёнасць падае да 2,95-3,05 %, у зімовы час разам з памяншэннем рачнога сцёку салёнасць павялічваецца і дасягае 3,35-3,55 %.
  3. Таксама салёнасць вельмі моцна залежыць ад часткі заліва дзе яна вымяраецца. Ёсць залежнасць, паводле якой салёнасць павялічваецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (з глыбіні заліва да выхаду з яго).
  4. Павелічэнне салёнасці адбываецца таксама з павелічэннем глыбіні, прыкладна з 50 м у заліў пранікае больш салёная вада з Паўднёва-Кітайскага мора.

Тэмпература вады перыядычна мяняецца на працягу года(20oC — 29oC).

Астравы Сіямскага заліва[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіпелаг Чанг.
  2. Бе (Такіеў) — востраў належыць Камбоджы, уваходзіць у яе горад-правінцыю Сіануквіль. Паверхня пакрыта лесам, Найвышэйшая кропка — 63 м.
  3. Вай — востраў належыць Тайланду і адносіцца да правінцыі Трат, з'яўляецца часткай марскога нацыянальнага парка Му-Ко-Чан. Даўжыня калі 6 км, шырыня — 1,5 км у самым шырокім месцы.
  4. Чанг (тайск. เกาะช้าง, літаральна — «Слон») — адзін з найвялікшых астравоў Тайланду, адносіцца да правінцыі Тарт.
  5. Русэ.
  6. Срамаоць (Шэналь).
  7. Тао.
  8. Самуй (тайск. เกาะสมุย) — адзін з найбольшых астравоў заліва, належыць Тайланду. Плошча вострава — 228,7 км², найбольшая вышыня — 638 м.
  9. Пханган.

Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Паводле фаўністычнага раянаваннем акваторыя Сіямскага заліва адносіцца да Інда-Малайскай зоагеаграфічнай вобласці.

Да буйных драпежнікаў адносяцца акулы і грабністы кракадзіл.

На астравах Сіямскага заліва пражывае падвід чапляў — Усходняя рыфавая чапля.

Даволі высокая тэмпература вады спрыяла ўтварэнню каралавых рыфаў, але цяпер яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за павелічэння тэмпературы вады, выкліканага, магчыма, г.зв. «глабальным пацяпленнем».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

З пункту гледжання эканомікі заліў з'яўляецца найбуйнейшым рыбалоўным рэгіёнам Тайланда. Тут здабываюць скумбрыю, селядцоў, вядзецца вылаў акул.

Ёсць невялікія радовішчы нафты і газу.

У 2-й палове ХХ ст. рэгіён пачаў набываць рэкрэацыйнае значэнне: павялічылася колькасць турыстаў, пачалі стварацца нацыянальныя паркі і ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Ужо ў 1970-х—1990-х гадах невялікі рыбацкі пасёлак Патайя здолеў развіцца ў адзін з найбуйнейшых у краіне цэнтраў міжнароднага турызму.

Паблізу ад вострава Самуй знаходзіцца востраў Пханган, вядомы сваёй штомесячнай пляжнай вечарынкай «Full Moon Party» (Вечарынка на поўню), якая доўжыцца тры ночы і збірае тысячы прыхільнікаў са ўсяго свету.

Для аматараў дайвінгу сапраўдным раем з'яўляецца востраў Тао, які знаходзіцца паблізу ад вострава Самуй, ён лічыцца адным з найлепшых дайвінгавых месцаў ва ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]