Хаім Маркелавіч Яноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаім Маркелавіч Яноўскі
Краіны:
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1853(1853-06-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 студзеня 1935(1935-01-10) (81 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:

Хаім Маркелавіч Яноўскі (каля 1867, г. Ваўкавыск — 10 студзеня 1935, г. Токіа, Японія) — грамадскі дзеяч, купец з Лодзі, родны брат шахматыста Давіда Яноўскага, старшыня Лодзінскага шахматнага сходу, спрыяў стварэньню так званай «Лодзінскай школы». Таксама пасьпяхова гуляў у шахматы, стаўшы чэмпіёнам Лодзі. Яму прыпісваюць таксама адкрыцьцё таленту польскага шахматыста Акібы Рубінштэйна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 80-х гадах XIX стагоддзя пераехаў у Лодзь, а пасля заканчэння мясцовай школы прымаў актыўны ўдзел у эканамічным і грамадзкім жыцці горада. Ён быў саўладальнікам фірмы «Mordka». Як прызнаны адмыслоўца богаслужбовых спеваў, дырыжор хору і аркестра ў 1901 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння габрэйскага літаратурна-музычнага таварыства «Hazomir», а ў 1907—1912 гадах узначальваў яго. Аказваў фінансавую падтрымку, дзякуючы яму пачалася кар’ера вядомага Лодзінскага спявака і кампазітара Абрахама Бер Бірнбаўма. Быў у Асацыяцыі габрэйскіх сярэдніх школ у Лодзі (з’яўляўся членам рады дырэктараў). У рэлігійным жыцці гміны служыў старэйшым у малітоўным доме на вуліцы Длугей.

З 1897 года удзельнічаў у шахматным жыцьці Лодзі. У 1897 годзе на першым чэмпіянаце горада заняў чацвёртае месца, праз год замацаваўся на чацвёртай пазіцыі. Найбольшага спартыўнага поспеху дасягнуў на чэмпіянаце Лодзі на рубяжы 1899 і 1900 года, калі ў групе з дзевяці гульцоў трыумфальна набраў 15,5 балаў з 16 магчымых. У наступныя гады паступова абмяжоўваў выступленні на турнірах, хоць ў 1905 годзе на буйным турніры заняў трэцяе месца сярод 22 гульцоў.

З пачатку XX стагоддзя прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі шахматных мерапрыемстваў. Атрымаў у гэтым падтрымку з боку царскага афіцэра Канстанціна Міхайлавіча Манакіна, што ў 1903 годзе прывяло да стварэньня Лодзьскага Таварыства аматараў гульні ў шахматы. Першапачаткова быў гаспадаром клуба, а затым стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У перыяд 1907—1912 гадоў — прэзідэнт клуба. У час свайго знаходжання на пасадзе арганізаваў турнір чэмпіёнаў. У наступныя гады па-ранейшаму актыўна ўдзельнічае ў працы Таварыства, запрашаў вядомых гульцоў і аказваў фінансавую падтрымку маладога таленавітага пакаленьня шахматыстаў. Грамадства прысвоіла яму званне ганаровага прэзідэнта.

Апошнім лодзьским шахматным акцэнтам Яноўскага стаў камандны матч з камандай Варшавы ў 1922 годзе.

Яноўскі з’ехаў з Польшчы, на працягу некаторага часу знаходзіўся ў Берліне, а затым адправіўся ў Японію.

Яго жонка Ганна працавала настаўнікам музыкі, памерла ў Лодзі 6 сакавіка 1900 года ва ўзросьце 26 гадоў. Сын Леон суправаджаў бацьку ў Японіі, быў прафесарам Такійскай кансерваторыі.

Памёр Хаім Яноўскі 10 студзеня 1935 года у Токіа. Пахаваны ў Ёкагаме[1].

Зноскі