Хвастатыя земнаводныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хвастатыя земнаводныя
LissotritonVulgarisMaleWater.JPG
Трытон звычайны (Triturus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urodela Scopoli, 1777

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   173584
NCBI   8293
EOL   7518
FW   110708

Хвастатыя земнаводныя (Caudata, Urodela) — атрад земнаводных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Болынасць відаў хвастатых амфібій у працэсе эвалюцыі паўторна перайшлі да вадзянога спосабу жыцця.

Маюць падоўжанае тулава, якое паступова пераходзіць у добра развіты хвост. Самая буйная — гіганцкая саламандра — дасягае даўжыні каля 160 см, некаторыя паўночнаамерыканскія віды маюць даўжыню цела 60-70 см, звычайная даўжыня цела хвастатых амфібій — 10-30 см. У большасці відаў добра развітыя канечнасці, якія служаць толькі для перамяшчэння па сушы. Многія з наземных формаў даволі хутка бегаюць, лазяць (у іх перапонкі між пальцамі прыстасаваны для зачэплівання падчас лажання па камянях, па кары дрэў) і могуць скакаць невялікімі скачкамі. Аднак многія з іх поўзаюць, змеяпадобна выгінаючы цела.

У вадзяных форм канечнасці не ўдзельнічаюць ў плаванні. 3 гэтым спраўляецца (як і ў рыб) доўгі хвост. I чым больш від звязаны з водным асяроддзем, тым менш развіты канечнасці. У некаторых відаў яны такія маленькія, што, калі жывёліну дастаць з вады, яна не .можа перамяшчацца і выглядае бездапаможнай. У асобных відаў зусім адсутнічае пара задніх канечнасцей. Змяншаецца і колькасць пальцаў (да 2-3). Аднак віды, што жывуць у хуткаплынных ручаях (напр., кіпцюрасты трытон), маюць моцныя канечнасці, часам забяспечаныя кіпцюрамі, каб можна было еупрацьстаяць цячэнню, трымаючыся за камяні.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Атрад налічвае 8-9 сямействаў, каля 350 відаў. Хастатыя амфібіі распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар'і, у Аўстраліі яны зусім адсутнічаюць. У Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амерыкі сустракаецца ўсяго па некалькі відаў. У Беларусі распаўсюджаны 2 віды: трытон звычайны і трытон грабеньчаты.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Хвастатыя амфібіі кормяцца практычна толькі жывёльнай ежай (рознымі беспазваночнымі). Здабычу звычайна хапаюць і ўтрымліваюць зубамі, якія ў іх больш дасканалыя, чым у бясхвостых. Але язык развіты слаба, за выключэннем тыпова наземных форм з доўгім і здольным імкліва выкідвацца языком.

Пераважная частка відаў дыхаюць з дапамогай лёгкіх, скуры і слізістай абалонкі рота. Асобныя віды нават захоўваюць шчэлепы і шчэлепныя шчыліны на працягу ўсяго жыцця, што сведчыць пра іх падабенства да рыб. У тыпова вадзяных форм лёгкія знікаюць.

Працэс размнажэння зусім іншы, чым у бясхвостых — спароўвання не адбываецца. Самцы адкладваюць т.зв. сперматафор (слізісты мяшэчак са спермай), падвешваючы яго да вадзяных раслін, або пакідаючы на дне ці ў іншым бачным месцы. Самка знаходзіць яго і захоплівае краямі клаакі, апладняючы ікру ўнутры цела. Потым аплодненыя ікрынкі адкладваюцца ў ваду. У некаторых відаў апладненне вонкавае: напачатку самка адкладвае мяшэчак з ікрою, а затым побач з ім самец падвешвае свой сперматафор. У месцы судакранання абалонкі мяшэчкаў разыходзяцца, сперматазоіды трапляюць да ікры і апладняюць яе.

У перыяд размнажэння характэрны шлюбныя гульні. Самцы многіх відаў у гэты час маюць яркую афарбоўку, назіраецца разрастанне хваставой плаўніковай аблямоўкі. Менавіта ў шлюбны перыяд у самцоў кіпцюрастага трытона з'яўляюцца кіпцюры (у самак іх няма), каб, прымацаваўшы сперматафор, утрымлівацца каля яго і прывабліваць самку, якая плыве па хуткім цячэнні. Толькі ў некаторых відаў хвастатых адбываецца спароўванне на сушы. Партнёры абвіваюць адзін аднаго (часам самец утрымлівае самку зубамі), збліжаючыся клаакамі. Пры гэтым адбываецца перадача самцы сперматафору.

Пладавітасць хвастатых параўнальна невялікая: адна самка можа адкласці ад 2-5 да 60-700 ікрынак. Звычайна ікра адкладваецца невялікімі порцыямі сярод вадзяной расліннасці або ў спецыяльна пабудаваныя гнёзды, часам кожная ікрынка закручваецца ў лісты раслін. Нярэдка бацькі ахоўваюць ікру і лічынак. Так, дрэвавыя саламандры адкладваюць ікру проста на дрэвах (у пазухах лістоў ці парасткаў можна знайсці ваду), самаахвярна аберагаючы ікрынкі. Для некаторых відаў характэрна жыванараджэнне, калі ікрынкі развіваюцца ў целе самкі.

Вылупленыя з яйка лічынкі знаходзяцца на больш позняй стадыі развіцця, чым лічынкі бясхвостых. Метамарфоз лічынак адбываецца паступова.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4