Перайсці да зместу

Хведар Данілюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хведар Данілюк
Хведар Данілюк з сынам
Нараджэнне 12 жніўня 1887(1887-08-12)
Смерць 29 ліпеня 1960(1960-07-29) (72 гады)
Дзеці Барыс Данілюк

Хведар Данілюк (12 жніўня 1887, в. Сурынка, Слонімскі павет — 29 ліпеня 1960, Нью-Ёрк) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка.

Нарадзіўся 12 жніўня 1887 года ў в. Сурынка Слонімскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 19191920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г.

У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. З лета 1944 г. — у эміграцыі, выконваў абавязкі ад’ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС.

У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

Зноскі