Барыс Данілюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Данілюк
Дата нараджэння: 5 красавіка 1923(1923-04-05)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 студзеня 2011(2011-01-28) (87 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Хведар Данілюк

Барыс Данілюк (5 красавіка 1923 — 28 студзеня 2011) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Старыя Дзявяткавічы на Слонімшчыне ў сям'і беларускага святара, удзельніка Слуцкага паўстання Хведара Данілюка (1877—1960).

З 1933 года вучыўся ў пачатковай школе ў Слоніме, а з восені 1935 і да канца 1939 — у польскіх гімназіях у Слоніме і ў Баранавічах. У 1940 пакінуў навуку ў дзесяцігодцы і пачаў дапамагаць бацьку на гаспадарцы.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў сакратаром і школьным інспектарам у Слоніме, у Беларускай самапомачы, кіраваў мастацкай самадзейнасцю ў Слоніме, быў спартовым інструктарам СБМ, служыў перакладчыкам пры 48-м Беларускім батальёне, прымаў удзел у працы Другога Усебеларускага кангрэсу (1944). Спяваў у хоры, удзельнічаў у танцавальным, а таксама ў драматычным гуртках. У лістападзе 1943 ажаніўся з Марыяй Дземідовіч, у ліпені 1944 з сям'ёй пакінуў Беларусь.

Да 1950 года сям'я жыла ў французскай акупацыйнай зоне ў Германіі, а Барыс Данілюк вучыўся на інжынера-будаўніка ва ўніверсітэце ЮНРРА ў Мюнхене, быў сябрам Беларускага студэнцкага згуртавання. Браў удзел у З'ездзе беларускіх студэнтаў (кастрычнік, 1947) у Марбургу. Сябра рэдакцыйнай калегіі часопісу «Крывіцкі Сьветач». З 1948 — сябра Рады БНР у Остэргофэне. Падтрымаў аднаўленне БАПЦ у чэрвені 1948.

Пасля пераезду ў ЗША Барыс Данілюк прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі беларускага царкоўнага і грамадскага жыцця ў Амерыцы. На працягу доўгіх гадоў ён уваходзіў у Раду і Кансісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, кіраваў царкоўным хорам у Кафедральным саборы святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, з'яўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса «Царкоўны Пасланец». У расколе БАПЦ у пачатку 1980-х узяў бок прыхільнікаў мітрапаліта Ізяслава.

Аўтар успамінаў (надрукаваны ў № 33 «Запісаў БІНІМ»).

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст Брансвіку ў штаце Нью-Джэрсі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]