Хелен Элізабет Кларк
Хелен Элізабет Кларк Helen Elizabeth Clark | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
5 снежня 1999 — 19 лістапада 2008 | |||
Манарх | Лізавета II | ||
Папярэднік | Джэні Шыплі | ||
Пераемнік | Джон Кі | ||
Партыя | Лейбарысцкая партыя | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | магістр мастацтваў[d] | ||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, палітолаг | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 26 лютага 1950 (71 год) | ||
Муж | Пітэр Дэйвіс[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Хелен Элізабет Кларк (англ.: Helen Elizabeth Clark; нар. 26 лютага 1950, Гамільтан, Новая Зеландыя) — лідар Лейбарысцкай партыі Новай Зеландыі, Прэм’ер-міністр Новай Зеландыі з 5 снежня 1999 па 18 снежня 2008.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і фермера і настаўніцы. Вывучала паліталогію ва ўніверсітэце Окленда; у 1973—1981 гадах выкладала там жа. Член Лейбарысцкай партыі з 1973 года. У 1981 годзе ўпершыню абрана ў парламент. У 1987—1989 гадах працавала ў лейбарысцкіх урадах Дэвіда Лонгі, Джэфры Палмера і Майка Мура — спачатку міністрам будаўніцтва, затым — міністрам аховы здароўя і віцэ-прэм’ерам. Пасля паражэння ў 1989 годзе на чарговых парламенцкіх выбарах ад Нацыянальнай партыі Лейбарысцкая партыя сышла ў апазіцыю. З 1993 да 2008 года Хелен Кларк — лідар Лейбарысцкай партыі.
У 1999 годзе Лейбарысцкая партыя сфарміравала кааліцыю з партыяй Альянсу, і Хелен Кларк узначаліла ўрад. Яна займае таксама пасаду міністра культуры. Выступае за захаванне бяз’ядзернага статусу Новай Зеландыі, удасканаленне сістэмы сацыяльнага забеспячэння.
У 2002 годзе кааліцыя распалася, і адбыліся новыя выбары. Пасля іх лейбарысты ўвайшлі ў кааліцыю з Прагрэсіўнай партыяй і сфарміравалі ўрад пры падтрымцы партыі Будучыні і «зялёных». У 2003 годзе Кларк асудзіла ўварванне амерыканскіх войскаў у Ірак. У тым жа годзе яна заявіла, што ператварэнне Новай Зеландыі ў рэспубліку «непазбежна» (у наш час афіцыйна главой краіны лічыцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам).
17 верасня 2005 года адбыліся чарговыя выбары ў парламент. Гэтым разам лейбарысты атрымалі 50 месцаў, супраць 48 у Нацыянальнай партыі, у 121-мясцовым парламенце.
На сённяшні дзень[калі?] яна з’яўляецца кіраўніком праграмы развіцця ААН.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Оклендскага ўніверсітэта
- Службовыя асобы ААН
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Новай Зеландыі
- Асобы
- Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
- Прэм’ер-міністры Новай Зеландыі
- Міністры замежных спраў Новай Зеландыі