Хельгэ Лёўланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хельгэ Лёўланд
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 11 мая 1890(1890-05-11)[1]
Памёр 26 красавіка 1984(1984-04-26)[1][2][…] (93 гады)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 83 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хельгэ Лёўланд (11 мая 1890 — 26 красавіка 1984) — нарвежскі лёгкаатлет. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў залаты медаль у дзесяцібор’і з вынікам 6803,355 ачкі (5803 ачкі па сучаснай табліцы) і заняў 5-е месца ў пяцібор’і. 11 разоў станавіўся чэмпіёнам Нарвегіі; 5 разоў у бегу на 110 метраў з бар’ерамі, па 2 разы ў пяцібор’і і дзесяцібор’і, таксама па разу ў кіданні дыска і скачках у даўжыню. На цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 1920 года быў сцяганосцам зборнай Нарвегіі.

Нарадзіўся ў сям’і лесаўладальніка Андэрса Лёўланла і настаўніцы Хельгі Лінграт. Падчас спартовай кар’еры выступаў за спартыўны клуб IF Ørnulf з Осла. Пасля завяршэння кар’еры быў спартыўным інспектарам з 1921 па 1930 гады. З 1930 года да 1940 года быў генеральным сакратаром Алімпійскага камітэта Нарвегіі. З 1948 па 1953 гады быў старшынёй спартыўнага савета Узброеных сіл Нарвегіі.

Зноскі

  1. а б Helge Andreas Løvland // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Helge Andreas Løvland // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480