Хендрык Вілем Месдаг
| Хендрык Вілем Месдаг | |
|---|---|
| нідэрл.: Hendrik Willem Mesdag | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 лютага 1831[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 ліпеня 1915[1][2][…] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Сіна Месдаг-ван Хутэн[d][3] |
| Род дзейнасці | калекцыянер мастацтва, мастак, panoramist, майстар афорту, літограф, акварэліст, рысавальшчык |
| Жанр | марына і пейзаж |
| Мастацкі кірунак | Гаагская школа жывапісу |
| Уплыў на | Барбара Элізабет ван Хутэн[d] |
| Член у | |
| Подпіс |
|
Хендрык Вілем Месдаг (нідэрл.: Hendrik Willem Mesdag; 23 лютага 1831, Гронінген — 10 ліпеня 1915, Гаага) — нідэрландскі мастак-марыніст.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Х. В. Месдаг нарадзіўся ў сям’і банкіра Класа Месдага. У дзяцінстве авалодваў жывапісам пры дапамозе бацькі, мастака-самавучкі. Вывучаў маляванне ў Бруселі ў Вілема Рулафса і, з 1868 года — у Гаазе. Удзельнічаў у 1870 годзе ў Парыжскім салоне і заваяваў залаты медаль за сваё палатно «Хвалярэзы ў Паўночным моры». Член мастацкага таварыства Пульхры студыё (Pulchri Studio), у 1889 годзе абіраецца яго старшынёй. У 1903 годзе мастак перадаў Нідэрландскай дзяржаве свой яму дом у Гаазе і калекцыю жывапісу. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца музей, які носіць назву Калекцыя Месдага (нідэрл.: De Mesdag Collectie).
Мастак пісаў пераважна марскія віды ў рэалістычным стылі і належаў да гаагскай школы. Яго найвядомейшае палатно — «Панарама Схевенінгена», у стварэнні якога прынялі ўдзел таксама і члены сям’і Месдага — брат, жонка. Карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м адлюстроўвае рыбацкую вёску Схевенінген канца XIX стагоддзя, на месцы якой цяпер размясціўся папулярны прыморскі курорт. У 1975 годзе карціна была рэстаўравана і зараз выстаўляецца ў Гаазе ў спецыяльна пабудаваным для яе будынку.
Зноскі
- 1 2 Hendrik Willem Mesdag
- 1 2 Hendrik Willem Mesdag — 2009.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.
- ↑ https://www.gemeentemuseum.nl/nl/deelcollectie/haagse-school Праверана 12 кастрычніка 2018.