Херсонскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Херсонскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ХНТУ) | |
---|---|
Херсонський національний технічний університет | |
Арыгінальная назва | Херсонський національний технічний університет |
Міжнародная назва | Kherson National Technical University |
Заснаваны | 1959 |
Тып | політэхніка |
Студэнты | 5 000 |
Размяшчэнне | Херсон |
Юрыдычны адрас | вул. Бэрыслаўская шаша 24, 73008 Херсон, Украіна |
Сайт | kntu.net.ua |
Херсонскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Херсоне.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 1959 - адкрыты кансультацыйны пункт Кіеўскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці
- 1960 - на базе кансультацыйнага пункта створаны агульнатэхнічны факультэт
- 1961 - Херсонскі агульнатэхнічны факультэт быў перададзены Адэскаму тэхналагічнаму інстытуту харчовай прамысловасці імя М. В. Ламаносава
- 1963 - Херсонскі філіял Адэскага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці імя М. В. Ламаносава
- 1979 - на базе Херсонскага філіяла быў створаны самастойны індустрыяльны інстытут
- 1997 - базе індустрыяльнага інстытута быў створаны Херсонскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
- 2004 - Херсонскаму дзяржаўнаму тэхнічнаму ўніверсітэту нададзены статус нацыянальнага
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыйных тэхналогій і дызайну
- Эканомікі, бізнес-аналітыкі і прадпрымальніцтва
- Інтэграваных тэхналогій
- Міжнародных эканамічных адносін, кіравання і бізнесу
- Інжынерыі і транспарту
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт установы Архівавана 16 студзеня 2021.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх