Хорда (геаметрыя)
Хорда у планіметрыі — адрэзак прамой лініі, якая злучае два пункты гэтай крывой (напрыклад, акружнасці, эліпса, парабалы).
Хорда знаходзіцца на сякучай прамой — прамой лініі, якая перасякае крывую ў дзвюх або больш пунктах. Плоская фігура, якая знаходзіцца паміж крывой і яе хордай завецца сегмент, а адрэзак крывой паміж крайнімі пунктамі хорды завецца дугой. Хорда, якая праходзіць праз цэнтр акружнасці, завецца дыяметр. Дыяметр — гэта самая доўгая хорда ў акружнасці.
Уласцівасці хорд[правіць | правіць зыходнік]
- Хорды з'яўляюцца роўнападаленымі ад цэнтра акружнасці тады і толькі тады, калі яны роўныя па даўжыні.
- Перпендыкуляр з сярэдзіны хорды акружнасці праходзіць праз цэнтр гэтай акружнасці.
- Радыус, перпендыкулярны да хорды, дзеліць гэту хорду напапалам.
- Дугі, якія знаходзяцца паміж роўнымі хордамі, роўныя.
- Пры скрыжаванні дзвюх хорд акружнасці, атрымліваюцца адрэзкі, здабытак якіх у адной хорды роўна здабытку адрэзкаў іншай хорды.
Асноўныя формулы[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня хорды: