Хорда (заалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Хорда (грэч.: χορδή, струна) — унутраны шкілет у выглядзе падоўжнага пругкага храсткападобнага стрыжня, пакрытага шчыльнай абалонкай у хордавых жывёл. Выконвае апорную функцыю, садзейнічаючы падтрыманню формы цела.

У ланцэтніка, кругларотых, некаторых рыб (асятровых, дваякадыхальных, суцэльнагаловых) захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, у астатніх пазваночных і абалоннікаў — толькі ў эмбрыёнаў; у дарослых у значнай меры замяшчаецца больш трывалымі касцявымі ўтварэннямі — пазванкамі, якія фарміруюць пазваночнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с. ISBN 978-985-03-1367-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]