Асятровыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асятровыя
Acipenser gueldenstaedtii.jpg
Рускі асетр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenseridae Bonaparte, 1831

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   161064
NCBI   7900
EOL   8302
FW   63027

Асятровыя (Acipenseridae) — сямейства рыб, атрада асетрападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Асятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім баку рыла 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы.

Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам.

Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар'я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды (бялугі, асятры, лапатаносы і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Належаць да доўгажывучых рыб. Ікру адкладваюць не кожны год, у рэках (у марской вадзе не нерастуюць).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.