Хорхэ Грыфа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хорхэ Грыфа
Агульная інфармацыя
Мянушка Coqui[5]
Нарадзіўся 7 мая 1935(1935-05-07)[1]
Памёр 15 студзеня 2024(2024-01-15)[3] (88 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1959—1969 Атлетыка Мадрыд 227 (6)
1969—1971 Эспаньёл 24 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хорхэ Бернарда Грыфа Манфероні (ісп.: Jorge Bernardo Griffa Monferoni; 7 мая 1935, Касільда, Санта-Фэ — 15 студзеня 2024, Расарыа, Санта-Фэ) — аргенцінскі футбаліст, які гуляў на пазіцыі абаронцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Хорхэ Грыфа — выхаванец клуба «Ньюэлс Олд Бойз». Ён туды патрапіў выпадкова: абаронца спачатку мінуў няўдалыя прагляды спачатку ў «Платэнсе», а затым у «Расарыа Сентраль». Падчас прагляду ў «Сентраль», гульню Грыфа заўважыў журналіст, які дапамог эміу прайсці прагляд у «Ньюэлс». У асноўным складзе каманды ён дэбютаваў 16 кастрычніка 1954 г. і гуляў за каманду на працягу пяці сезонаў. У 1959 годзе Грыфа з’ехаў у Іспанію, у клуб «Атлетыка Мадрыд». 13 верасня ён згуляў першы матч за каманду, у якім «Атлетыка» перамог з лікам 3:0 «Лас-Пальмас». У тым жа сезоне ён выйграў Кубак Іспаніі, які стаў першым падобным трафеем у гісторыі «Матраснікаў». Праз год клуб паўтарыў поспех, а яшчэ праз год выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, першы міжнародны трафей у гісторыі «Атлетыка». За ўвесь дзесяцігадовы перыяд у камандзе Хорхэ правёў за клуб 204 матчы, рэкорд для замежных гульцоў мадрыдцаў, які пратрымаўся да 2011 года, калі яго пабіў Луіс Перэа. Ён складаў адну з самых знакамітых груп абароны ў гісторыі клуба: Грыфа—Кальеха—Рывілья, якія згулялі разам каля 200 матчаў. Завяршыў кар’еру Грыфа ў клубе «Эспаньёл» у 1971 годзе.

Завяршыўшы кар’еру гульца, Грыфа стаў трэнерам у футбольнай школе клубаў «Ньюэлс Олд Бойз» і «Бока Хуніярс». Таксама ён працаваў дарадцам па справах моладзі ў Федэрацыі футбола Мексікі, генеральным дырэктарам «Індэпендзьентэ Рывадавія» і «Некаксы». Затым вярнуўся ў «Боку Хуніярс» у якасці кіраўніка сектара моладзевых каманд клуба. З 2010 года Грыфа з’яўляецца ганаровым прэзідэнтам і дырэктарам «Асацыяцыі лёгкай атлетыкі Хорхэ Бернарда Грыф\ы», спартовага ведамства ў Расарыа, якое арганізоўвае футбольныя мерапрыемствы Лігі Расарына ніжэй першага дывізіёна. Таксама ён працуе генеральным каардынатарам моладзевых каманд клуба «Індэпендзьентэ».

Грыфа — аўтар кнігі «39 años en divisiones inferiores» (39 гадоў у ніжэйшых дывізіёнах).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Паўднёвай Амерыкі: 1959 (Аргенціна)
  • Уладальнік Кубка Іспаніі: 1959/1960, 1960/1961, 1964/1965
  • Уладальнік Кубка кубкаў УЕФА: 1961/1962
  • Чэмпіён Іспаніі: 1965/1966

Зноскі