Храналогія Паўночнай вайны (1700—1721)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Час вайны падзяляецца на чатыры ўмоўныя перыяды:

  • 1700—1706: ваенныя дзеянні Паўночнага саюзу — Маскоўская дзяржава, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая — супраць Швецыі. Пасля пачатковых поспехаў Саюзу ў 1701—1705, Швецыя разбівае Данію, Саксонію і Рэч Паспалітую, і пачынае падрыхтоўку да паходу ў Расію.
  • 1707—1709: ваенныя дзеянні Швецыі супраць Маскоўскай дзяржавы. Рускі паход шведскага войска (1708—1709) і яго разгром у Палтаўскай бітве.
  • 1710—1718: аднаўленне Паўночнага саюзу, поспехі рускіх войскаў у Прыбалтыцы і Фінляндыі. Рускія і польскія войскі выцясняюць шведаў у Памеранію.
  • 1719—1721: Брытанія падтрымлівае Швецыю. Замацаванне рускіх заваяванняў.

1697[правіць | правіць зыходнік]

  • 1697: Галштынскі герцаг Фрыдрых IV пабраўся шлюбам з Гедвігай-Сафіяй, сястрой Карла XII. На тэрыторыю герцагства ўводзіцца 5 тыс. шведскіх салдат і будуюцца крэпасці, якія адрэзалі Данію ад кантынентальнай Еўропы.

1698[правіць | правіць зыходнік]

1699[правіць | правіць зыходнік]

  • крас. 1699: Дагавор Даніі з Маскоўскай дзяржавай.
  • ліст. 1699: Дагавор Маскоўскай дзяржавы з саксонскім курфюрстам Аўгустам.

1700[правіць | правіць зыходнік]

  • пач. 1700: 7-тысячнае саксонскае войска ўступае ў Інфлянты. Узяты г. Дзінамюндэ. Аблога Рыгі (12.2.1700).
  • пач. 1700: 16 тыс. салдат дацкага войска разгортваюць наступ у Галштыніі.
  • пач. 1700: Экспедыцыя Карла XII у Данію, падтрыманая англа-галандскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Рука. Аблога Капенгагена.
  • 7(18).8.1700: Дагавор у Травендале паміж Швецыяй і Даніяй, якая адмаўляецца ад саюза з Масковіяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай, якая прызнае незалежнасць Галштыніі. Данія выплачвае Швецыі ваенныя выдаткі.
  • 9(20).8.1700: Расія аб'яўляе вайну Швецыі. Аблога Нарвы маскоўскім войскам.
  • 1700: Экспедыцыя Карла XII у Інфлянты, Аўгуст здымае аблогу Рыгі.
  • 19(30).11.1700: Параза маскоўскіх войскаў пад камандаваннем герцага дэ Кроа (35 тыс. салдат, 145 гармат) ад шведскіх войскаў Карла XII (12 тыс. салдат і 38 гармат) пад Нарвай. Страты рускіх 6 тыс. чал. забітымі і каля 7 тыс. палоннымі і зніклымі без весткі, уся артылерыя, абоз. Страты шведаў 2 тыс. чал.
  • зіма 1700/1701: Войска Карла XII размяшчаецца на зімовых кватэрах у раёне Дэрпта.

1701[правіць | правіць зыходнік]

  • лют. 1701: Дагавор Пятра I і Аўгуста ў Біржах (Жамойць, ВКЛ).
  • лета 1701: Няўдалы напад 4 караблёў шведскай эскадры на Архангельск. Два карабля селі на мель і захопленыя рускімі.
  • 9(20).7.1701: Саксонскае войска Аўгуста пабітае шведамі пад Рыгай.
  • Шведы захапілі Варшаву.
  • 29.12.1701 (9.1.1702): Пры Эрэстферы шведскія войскі генерала Шліпенбаха (7 тыс. чал.) пабітыя рускімі войскамі Б.П. Шарамецева (17 тыс.чал.). Страты шведаў 3 тыс. чал., 6 гармат, 350 палонных; страты рускіх - 1 тыс. чал. Шарамецеў атрымаў званне генерал-фельдмаршала і ўзнагароджаны ордэнам Андрэя Першазваннага.

1702[правіць | правіць зыходнік]

  • 9.7.1702: Параза аб'яднанага польска-саксонскага войска пад камандаваннем Аўгуста II (30 тыс. салдат і 48 гармат) у бітве са шведскім войскам Карла XII (16,3 тыс. салдат і 4 гарматы) пад Клішавым, паміж Кракавам і Варшавай.
  • Шедскае войска перамагло саксонцаў пад Торунню і Кракавым.
  • 18.7.1702: Разгром 30-тысячным рускім войскам пад камандаваннем Б.П. Шарамецева корпусу генерала Шліпенбаха пад Гумельсгофам у Інфлянтах.
  • 31.7.1702: Карл XII з 300 вершнікамі ўзяў Кракаў.
  • 11(22).10.1702: Узяцце крэпасці Нотэбург рускімі войскамі пад камандаваннем Пятра I.

1703[правіць | правіць зыходнік]

  • 25.4 (6.5).1703 -1(12).5.1703: Аблога і ўзяцце крэпасці Ніеншанц рускімі войскамі начале Пятра I, Б.П. Шарамецева.
  • 1.5.1703: Перамога шведскай кавалерыі пад камандаваннем Карла XII (3,2 тыс.) над саксонскай конніцай фельдмаршала Штайнаў (3,5 тыс.) пад Пултускай (Польшча).
  • Шедскае войска перамагло саксонцаў пад Данцыгам і Познанню.
  • 7(18).5.1703: Захоп двух судоў шведскай эскадры Нумерса каля Ніеншанца атрадам на 30 лодках пад камандай Пятра I.
  • 16(27).5.1703: Заснаваны Санкт-Пецярбург. Закладзеныя Петрапаўлаўская крэпасць і Краншлот (Кранштадт).
  • май-чэрв. 1703: Рускія войскі ўзялі крэпасці Ям, Капор'е, Марыенбург.
  • 7(18).7.1703: Параза шведскіх войскаў Крангіёта паўночней Пецярбурга. Шведы адкінутыя да лініі Выбарг-Кексгольм.

1704[правіць | правіць зыходнік]

  • 14.1.1704: Варшаўскі сойм аб'яўляе аб дэтранізацыі Аўгуста II і абранні каралём Станіслава Ляшчынскага, прыхільніка шведаў. Рэч Паспалітая ўступіла ў вайну на баку Швецыі. Сандамірская канфедэрацыя (Гл.далей: Сандамірская канфедэрацыя) аб'яўляе рашэнне Варшаўскага сойма пазапраўным.
  • 20.6.1704: Прадстаўнікі Сандамірскай канфедэрацыі, апазіцыі новаму каралю Станіславу Ляшчынскаму, заключылі з Маскоўскай дзяржавай дагавор (Гл.падр. Нарвскі дагавор) паводле якога прыхільнікі Аўгуста пачыналі ў саюзе з Маскоўскай дзяржавай вайну супраць Швецыі. Пачалі разгортвацца ваенныя дзеянні маскоўскіх, саксонскіх і антыўрадавых войскаў на тэрыторыі Польшчы і ВКЛ.
  • 2(13).7.1704: Рускімі адбіты напад шведскіх войскаў генерала Майдэля на Пецярбург.
  • 12(23).7.1704: Рускімі адбіты напад шведскай эскадры дэ Пруа на Котлін.
  • 13(24).7.1704: Войска Б.П. Шарамецева ўзяло Дэрпт.
  • жн. 1704: Рускімі адбіта новы напад шведскіх войскаў генерала Майдэля на Пецярбург.
  • 9(20).8.1704: Рускія войскі ўзялі Нарву.
  • 8.1704: Рускія, саксонскія і польскія войскі ўзялі Варшаву.
  • 6(17).9.1704: Шведскае войска пад камандаваннем Карла XII узяло Львоў.
  • восень 1704: Карл XII рухаецца да Варшавы. Аўгуст II адыходзіць да Кракава і Дрэздэна.

1705[правіць | правіць зыходнік]

  • Урадывая войскі Станіслава Ляшчынскага разбіты пад Варшавай.
  • вясна 1705: Рускія войскі канцэнтруюцца ў Гродна.
  • студзень: Шведы пачалі аблогу маскоўскіх войскаў у Гродна.
  • 8(19).5.1705: Рускія войскі адыходзяць ад Гродна да Кіева.
  • лета 1705: Абарона Пецярбурга ад войскаў генерала Майдэля і адмірала Анкерштэрна.
  • снеж. 1705: Карл XII рухаецца ад Варшавы на Гродна.

1706[правіць | правіць зыходнік]

  • 2(13).2.1706: Перамога шведскага войска пад камандаваннем генерала Рэйншыльда (12 тыс. салдат і 8 гармат) над руска-саксонскім войскам пад камандаваннем генерала Шуленбурга (19 тыс. салдат і 12 гармат) пад Фраўштатам (Саксонія).
  • ліст. 1706: Карл XII з Полацка праз Луцк і Люблін рухаецца да Дрэздэна. Захоп шведамі Саксоніі.
  • 12(1).7.1706: Забойства манахаў у Полацку. Фельдмаршал Шарамецеў скіраваны супраць корпуса Левенгаўпта ў Курляндыі, Пётр I з асноўным войскам выступіў з Полацка ў Вільню.
  • 13(24).9.1706: У Альтранштадце пад Лейпцыгам Аўгуст II падпісвае мірны дагавор з Карлам XII, адмаўляючыся ад кароны Рэчы Паспалітай і скасоўваючы саюз з Масковіяй, абявязаўся выплаціць кантрыбуцыю.
  • 18(29).10.1706: Руска-саксонскія войскі (35 тыс.) пад камандаваннем А.Д. Меншыкава разграмілі пад Калішам шведска-польскія войскі (27 тыс.) пад камандаваннем А.А. Мардэфельда, які сам здаўся ў палон.

1707[правіць | правіць зыходнік]

1708[правіць | правіць зыходнік]

  • 3(14).7.1708: Шведскія войскі Карла XII (больш 30 тыс.) наносяць паразу рускаму войску пад камандаваннем А.Д. Меншыкава і Б.П. Шарамецева (да 30 тыс.) у бітве пры Галаўчыне. Рэшткі пераможаных адстпупілі пад Смаленск.
  • 7(18).7.1708: Шведы займаюць Магілёў.
  • 30.8(10.9).1708: Паспяховы бой авангарда рускага войска (генерал М.М. Галіцын) супраць шведскага атрада пад камандаваннем Роса.
  • 9(20).9.1708: Бой пры в. Раеўка.
  • 14(25).9.1708: Войска Карла XII ад в. Старышы пачынае рух на Украіну.
  • жн.-верас. 1708: Няўдалая аблога корпусам шведскага генерала Лібекера Пецярбурга.
  • 28.9(9.10).1708: Перамога рускіх войскаў (16 тыс.) пад камандаваннем Пятра I над корпусам Левенгаўпта (15 тыс.) пры в. Лясной. Страты шведаў 8 тыс. забітымі, каля. 1 тыс. палоннымі, 17 гармат і ўвесь абоз з харчам для войска Карла XII; страты рускіх войскаў - каля 4 тыс. забітымі і параненымі. Рэшткі пераможаных злучыліся з асноўнымі шведскімі сіламі.
  • 9-10.1708: Няўдалыя спробы шведскіх войскаў захапіць Старадуб.
  • 25.10(5.11).1708: Гетмана Мазепа адкрыта перайшоў на бок шведаў.
  • 1-2.11.1708: Атрад А.Д. Меншыкава знішчае гетманскую рэзідэнцыю крэпасць Батурын з запасамі харчоў і боепрыпасаў.
  • 7(18).12.1708: Шведскія войскі ўзялі г. Вепрык.

1709[правіць | правіць зыходнік]

  • 18.4 - 18.5.1709: Пасля пераходу запарожцаў на чале з кошевым атаманам Гардыенкам на бок шведаў атрад Якаўлева ліквідуе Запарожскую Сеч.
  • 30.4(11.5) - 27.6(8.7).1709: Абарона рускім гарнізонам пад камандаваннем палкоўніка А.С. Келіна Палтавы ад шведаў.
  • 27.6(8.7).1709: Разгром шведскага войска Карла XII (24 тыс., 32 гарматы) рускім войскам пад камандаваннем Пятра I (42 тыс., 72 гарматы) у бітве пад Палтавай. Страты шведаў 9 тыс. забітымі, 3 тыс. палоннымі. Запалоненыя фельдмаршалы Рэйншыльд, Левенгаўпт і 1-ый міністр граф К. Піпер. Страты рускіх войскаў - 5 тыс. забітымі і параненымі. Праз тры дні пад Перавалочнай здаліся рэшткі шведскага войска (каля 15 тыс.). Карл XII і Мазепа збеглі ў Асманскую імперыю.
  • ліп. 1709: Аўгуст II з 14 тыс. войскам уступае ў Польшчу.
  • 26.9(7.10).1709: Новы саюзны дагавор заключаны ў Торуні Пятром I і Аўгуста II (ад Саксоніі). Аўгуст абвясціўся каралём Рэчы Паспалітай.
  • 11(22).10.1709: Новы саюзны дагавор Маскоўскай дзяржавы з Даніяй у Капенгагене.
  • 15(26).10.1709: Рускія войскі ўступаюць на тэрыторыю Курляндыі і Інфлянтаў. Аблога Рыгі.

1710[правіць | правіць зыходнік]

  • 28.2.1710: Перамога шведскага войска пад камандаваннем генерала Стэнбока (17,6 тыс салдат і 34 гарматы) над дацкім войскам пад камандаваннем генерала Ранцаў (21,7 салдат і 32 гарматы), якое высадзілася ў Швецыі пад Гельсінгборгам.
  • 20(31).3.1710: У Гаазе дзяржавы Вялікага саюза (Англія, Галандыя, Аўстрыя) падпісваюць акт аб паўночным нейтралітэце.
  • 13(24).6.1710: Капітуляцыя шведскага гарнізона Выбарга перад рускімі войскамі пад камандаваннем генерал-адмірала Ф.М. Апраксіна і Пятра I.
  • 4(15).7.1710: Шведскі генерал-губернатар граф Н. Штрэмберг здаў Рыгу рускім войскам пад камандаваннем Б.П. Шарамецева.
  • 8(19).8.1710: Рускія войскі ўзялі Дзінамюндэ.
  • 14(25).8.1710: Рускія войскі пад камандаваннем генерал-паручніка Боўра прынялі капітуляцыю шведскага гарнізона Пернава (Пярну).
  • жнів. 1710: Узяцце рускімі войскамі крэпасці Арэнсбург на востр. Эзэль.
  • 8(19).9.1710: Капітуляцыя шведскага гарнізона Кексгольма.
  • 29.9(10.10).1710: Капітуляцыя шведскага гарнізона Рэвеля.
  • 20.11(1.12).1710: Асманская імперыя аб'яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.

1711[правіць | правіць зыходнік]

  • студз. 1711: Крымскі хан Даўлет-Гірэй урываецца на Украіну. Спустошаныя Бахмут, Зміеў, Мерэфа. Не дайшоўшы Харкава, татары пачалі адыход у Крым.
  • 22.2(5.3).1711: У Маскоўскай дзяржаве апублікаваны царскі маніфест аб пачатку вайны з Асманскай імперыяй.
  • 30.5(10.6).1711: Рускія войскі ўступаюць у Малдавію. Малдаўскі гаспадар Дзм. Канцемір пераходзіць на бок Масквы.
  • 9-11(20-22).7.1711 Аблога туркамі рускага лагера каля ўрочышча Новыя Станілешці.
  • 12(23).7.1711: Мірны трактат паміж Масквой і Стамбулам. Асманскай імперыі вернуты Азоў. Горад Таганрог мусіў быць зрыты.
  • 14(25).7.1711: Рускія войскі пад камандаваннем К.-Э. Рэне ўзялі ў туркаў г. Браілаў.
  • 16(27).7.1711: Генерал Рэне атрымлівае загад Пятра I вярнуць горад туркам.
  • жнів. 1711: Дацкае войска (18 тыс. пяхоты і 9 тыс. кавалерыі) уступае ў Памеранію. Саксонскае войска пад камандаваннем Аўгуста II (10 тыс. кавалерыі і 6 тыс. рускіх драгунаў) уступае ў Памеранію. Сумесная аблога Штральзунда і Вісмара.

1712[правіць | правіць зыходнік]

  • чэрв. 1712: Рускае войска канцэнтруецца ў Памераніі.
  • 3(14).11.1712: Войскі шведскага галоўнакамандуючага Стэнбока ўзялі Ростак (Мекленбург).
  • 9(20).12.1712: Дацка-саксонскія войскі (19 тыс. чал., 43 гарматы) пад камандаваннем караля Даніі Фрэдэрыка IV пабітыя шведскім маршалам Стэнбокам (каля 15 тыс. чал., 30 гармат) у бітве пры Гадэбушы каля в. Валкенштэт. Маскоўская дапамога начале з А. Д. Меншыкавым спазнілася да бітвы.

1713[правіць | правіць зыходнік]

  • 31.1(11.2).1713: Рускае войска перамагае Стэнбока пад Фрыдрыхштатам у Галштыніі. Аблога Тонінгена.
  • 4(15).5.1713: Стэнбок капітулюе ў крэпасці Тонінген.
  • 10(21).5.1713: Рускай эскадры, пасля абстэлу з мора, здаўся Гельсінгфорс.
  • 11(22).5.1713: Руская эскадра захоплівае Борга і вяртаеццаў Краншлот.
  • 4(15).7.1713: Руска-саксонскія войскі захопліваюць востр. Руген.
  • 15(26).7.1713: Другое ўзяцце Гельсінгфорса рускімі войскамі.
  • 28.8(8.9).1713: Рускі дэсант пад камандаваннем Апраксіна запахіў Або, сталіцу шведскай Фінляндыі.
  • 18(29).9.1713: Капітуляцыя шведскага гарнізона Штеціна.
  • 6(17).10.1713: Параза шведскіх войскаў на р. Пелкіна ад рускіх войскаў пад камандаваннем М.М. Галіцына.

1714[правіць | правіць зыходнік]

  • 19.2(2.3).1714: Параза шведскіх войскаў на р. Лапола ад рускіх войскаў пад камандаваннем М.М. Галіцына.
  • май 1714: Дагавор паміж Масковіяй і Прусіяй. Штэцін перадаецца Прусіі; Інгрыя, Карэлія, Эстляндыя – Маскве.
  • 2627.7(6-7.8).1714: Рускі флот у бітве пры Гангуце атрымаў першую буйную перамогу на моры над шведскім флотам. Разгром шведскай эскадры Эрэншэльда (сам палонены). Заняцце Аландскіх астравоў рускімі войскамі.
  • 29.7(9.8).1714: Капітуляцыя шведскага гарнізона Нейшлота.
  • верас. 1714: Заняцце рускімі Васы. Дэсант каля Умеа.

1715[правіць | правіць зыходнік]

  • 11(22).12.1715: Узяцце Штральзунда пруска-саксонска-дацкімі войскамі.

1716[правіць | правіць зыходнік]

  • крас. 1716: Саюзны дагавор Масковіі з Мекленбургам.
  • 7(18).4.1716: Капітуляцыя шведскага гарнізона Вісмара.
  • 14(25).7.1716: Канцэнтрацыя руска-англа-галандска-дацкага флота каля Капенгагена пад камандаваннем Пятра I.

1717[правіць | правіць зыходнік]

  • 15(26).8.1717: Дагавор Маскоўшчыны ў Амстэрдаме з Прусіяй і Францыяй.

1718[правіць | правіць зыходнік]

  • май-жнів. 1718: Аландскі кангрэс Маскоўскай дзяржавы і Швецыі.
  • 30.11(11.12).1718: Карл XII забіты пад крэпасцю Фрэдрыксхаль (Нарвегія).

1719[правіць | правіць зыходнік]

  • 24.5(4.6).1719: Рускі флот (капітаны Сінявін і Зотаў) у Эзельскай бітва разбілі шведаў.
  • ліп.-жнів. 1719: Дыверсіі рускага флота каля берагоў Швецыі.
  • 4(15).9.1719: Рускія ўпаўнаважаныя адкліканыя з Аландскага кангрэса.

1720[правіць | правіць зыходнік]

  • 21.1(1.2).1720: Англія і Прусія падпісваюць саюзныя дагаворы са Швецыяй.
  • май 1720: Дыверсія рускага флота каля Умеа.
  • 3(14).7.1720: Данія заключае дагавор са Швецыяй.
  • 27.7(7.8).1720: Грэнгамская бітва – перамога рускага флота над шведскай эскадрай.

1721[правіць | правіць зыходнік]

  • 8.5.1721: У Ніштадце пачаліся шведска–маскоўскія перамовы аб міры.
  • май-чэрв. 1721: Дэсант рускага атрада Ласі да Еўле, Умеа, Пітэа.
  • 30.8(10.9).1721: Заключаны Ніштадцкі мірны дагавор Расіі са Швецыяй. Швецыя саступае Інфлянты, Эстляндыю, Інгерманландыю і частку Карэліі.