Хрудзім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Хрудзім
Chrudim
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Chrudim - morový sloup1.jpg
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
33,20 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
23 217 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
537 01
Афіцыйны сайт
Хрудзім на карце Чэхіі
Czech Republic location map.svg
Хрудзім

Хрудзім (чэшск.: Chrudim [ˈxruɟɪm]) — горад на захадзе Пардубіцкага края Чэхіі. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Хрудзім. Насельніцтва — 23 484 чалавек (2006). Размяшчаецца ў 110-і кіламетрах на ўсход ад Прагі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У VIIVIII стст. у раён цяперашняга Хрудзіма прыйшлі славяне. Паселішча, відавочна, з'явілася ў IX стагоддзі, хоць першая згадка пра яго адносіцца да 1055 года, калі тут памёр чэшскі князь Бржэціслаў I. У часы кіравання Пржэмысла Отакара II Хрудзім стаў каралеўскім горадам. Яго выгоднае становішча на шляху з Прагі ў Маравію зрабіла Хрудзім адным з асноўных гарадоў Чэшскага каралеўства.

Падчас Гусіцкіх войнаў (14191434) Хрудзім падтрымаў прыхільнікаў Гуса, нямецкае насельніцтва пакінула горад. Цяжкім бедствам для горада стала таксама Трыццацігадовая вайна. Хрудзім пачаў страчваць сваю былую значнасцю.

Будаўніцтва чыгункі праз Хрудзім у трэцяй чвэрці XIX стагоддзя негатыўна адбілася на эканоміцы горада. Нягледзячы на гэта Хрудзім паступова станавіўся культурным цэнтрам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 10 585 13 240 13 484 14 413 14 996 14 620 14 776
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 15 210 16 460 18 238 21 393 23 643 23 898 23 718
Касцёл Узнясення Дзевы Марыі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Узнясення Дзевы Марыі (1857—1879)
  • Касцёл Св. Іосіфа (1662—1665)
  • Касцёл Св. Кацярыны Александрыйскай (1662—1665)
  • Чумны слуп

Вядомыя выхадцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Помнік І. Рэселю ў Хрудзіме
Помнік Карнеліусу Віктарыну ў Хрудзіме
  • Карнеліус Віктарын з Вшэгрда (каля 1460—1520) — чэшскі пісьменнік-гуманіст, асветнік XV стагоддзя, перакладчык, юрыст, педагог.
  • Іозеф Рэсель (1793—1857) — вынаходнік, які прапанаваў новы рухавік для судна — вяслярны вінт, змяшчаны ў кармавой частцы, і пабудаваў першы ў свеце параход «Чывета» з вяслярным вінтом.
  • Францішак Шморанц старэйшы (1814—1902) — чэшскі архітэктар і рэстаўратар. Ганаровы грамадзянін Хрудзіма.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Гарады Пардубіцкага края

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.