Чаркасы
Jump to navigation
Jump to search
Чаркасы
Черкаси
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Чарка́сы (укр.: Черкаси) — горад в Украіне, цэнтр Чаркаскай вобласці і Чаркаскага раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя з 1394 года ў складзе Кіеўскага княства. Пасля Люблінскай уніі ў складзе Рэчы Паспалітай. З 1648 года — цэнтр Чаркаскага казацкага палка. Паводле Андрусаўскага перамір'я 1667 засталіся за Польшчай. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі; з 1795 года — павятовы горад, з 1797 года — у Кіеўскай губерні. З 1932 года раённы цэнтр Кіеўскай вобласці. З 22 жніўня 1941 па 14 снежня 1943 года Чаркасы былі акупаваны нямецкімі войскамі. З 1954 года — абласны цэнтр.
Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]
- Чаркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага
- Чаркаскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Усходнееўрапейскі ўніверсітэт
- Чаркаская медыцынская акадэмія
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Яўгенавіч Юрын, украінскі паэт, перакладчык
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чаркасы
- ckrada.com — Сайт Чаркаскай гарадской адміністрацыі