Перайсці да зместу

Хрызантэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрызантэма
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysanthemum L., Sp. Pl. 2: 887 (1753), nom. cons.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35791
NCBI  13422
EOL  38388
GRIN  g:2563
IPNI  331492-2

Хрызантэ́ма[1][2] (Chrysanthemum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Каля 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны культывуюцца хрызантэмы: хрызантэма кіляватая (Chrysanthemum carinatum), хрызантэма пасяўная (Chrysanthemum segetum) і хрызантэма ўвенчатая (Chrysanthemum coronarium).

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы галінастыя. Лісце чаргаванае, перыста-раздзельнае, суцэльнакрайняе або зубчастае. Суквецце — кошык, краявыя кветкі ў ім язычковыя, двух- ці трохколерныя. Плод — сямянка.

Шматгадовыя віды (каля 200[1][3]) з буйнымі махровымі суквеццямі таксама называюць хрызантэмамі, іх адносяць да роду Dendranthenum, які пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. У Кітаі і Японіі вырошчваюцца як дэкаратыўную, лекавую і гароднінную культуру з VI—V ст. да н.э., у Еўропе — з XVII стагоддзя. Маюць больш 5000 сартоў і форм.

  • Хрызантэ́ма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 66. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Вынаеў Г. У., Янукова Н. А. Хрызантэ́ма // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 263—264. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Хризанте́ма // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 381. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Хризанте́ма // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 693. — 831 с. — 100 000 экз.
  • Род Хризантема — Chrysanthemum L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 307—308. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.