Хірокадзу Корээда
Хірокадзу Корээда | |
---|---|
яп.: 是枝 裕和 | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1962[1] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Японія |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, мантажор, кінасцэнарыст, рэжысёр |
Кар’ера | з 1991 |
Узнагароды | |
IMDb | 0466153 |
kore-eda.com (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хірокадзу Корээда (яп.: 是枝 裕和, трансл. Hirokazu Kore-eda; нар. 6 чэрвеня 1962, Токіа) — японскі кінарэжысёр і прадзюсар. Яго фільмы раскрываюць тэмы смерці, памяці і прымірэння са стратай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Корээда скончыў літаратурны факультэт Універсітэта Васэда ў Токіа і планаваў стаць пісьменнікам, аднак пасля выпуску пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра ў тэлекампаніі «TVMan Union, Inc. », ствараючы дакументальныя фільмы. Свой першы фільм пад назвай «Аднак…» Корээда зняў у 1991 годзе. Праз чатыры гады ён зняў свой першы мастацкі фільм — «Прывіднае святло». Далейшыя фільмы Хірокадзу Корээды заслужылі шырокае прызнанне і атрымоўвалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Найбольш паспяховымі мастацкімі фільмамі Корээды з’яўляюцца карціны «Пасля жыцця» (1998) і «Ніхто не ведае» (2004). Акрамя рэжысёрскай працы, Корээда выконвае і прадзюсарскую — у прыватнасці, ён прадзюсіраваў фільмы японскіх рэжысёраў Мівы Нісікавы і Юсукэ Ісэі .
У 2018 годзе фільм Хірокадзу Корээды «Крамныя зладзеі» ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hirokazu Koreeda // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131977016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хірокадзу Корээда на сайце «Internet Movie Database» (англ.)