Х’юстанскі ўніверсітэт ля возера Клір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Х’юстанскі ўніверсітэт ля возера Клір
англ.: University of Houston–Clear Lake
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Houston–Clear Lake
Заснаваны 1974
Студэнты 9 053[1]
Размяшчэнне Х’юстан, Тэхас, ЗША
Кампус Пасадэна
Сайт uhcl.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Х’юстанскі ўніверсітэт ля возера Клір (англ.: University of Houston–Clear Lake) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 годзе НАСА абвясціла аб тым, што Цэнтр пілатуемых касмічных караблёў будзе размешчаны ў Х'юстане недалёка ад возера Клір (літаральна "Чыстага возера"). У 1964 годзе Х’юстанскі ўніверсітэт пачаў прапаноўваць курсы па фізіцы, матэматыцы і розных інжынерных праграмах для супрацоўнікаў НАСА ў Цэнтры пілатуемых касмічных караблёў. Апошні афіцыйна запатрабаваў ад універсітэта разгледзець пытанне аб стварэнні пастаяннай навучальнай установы ў раёне возера Клір. У 1974 годзе вучэльня была створана як самастойная навучальная ўстанова.

Універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Х’юстанскага ўніверсітэта. Універсітэт абслугоўвае студэнтаў у чатырох акадэмічных каледжах. Ён прапануе 97 адукацыйных праграм: 46 бакалаўраў, 48 магістраў і тры доктарскія. Штогод прысуджае больш за 2 тысячы акадэмічных ступеняў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт складаецца з чатырох акадэмічных каледжаў: каледжа бізнесу, каледжа адукацыі, каледжа гуманітарных навук і каледжа навукі і тэхнікі. Бізнес-каледж мае найбольшую колькасць студэнтаў і штогод прысуджае найбольшую колькасць ступеняў бакалаўра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]