Цаа Чжы
| Цаа Чжы | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 192[1][2][…] |
| Дата смерці | 232[1][2][…] |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Цаа Цаа[3] |
| Маці | Давагер Біян[d] |
| Жонка | Lady Cui[d] |
| Дзеці | Цаа Чжы[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, арыстакрат |
| Мова твораў | кітайская |
Цаа Чжы (другое імя — Цзы-цзянь, 192, Пэйго, сучасная правінцыя Аньхой — 232) — кітайскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Цаа Цаа. Пераследваўся братам Цаа Пі, многія гады правёў у ссылцы. Лірычная паэзія Цаа Чжы апявала вайсковую доблесць, неўміручасць чалавечых спраў, каханне і сяброўства. Цаа Чжэ шырока выкарыстаў народныя тэмы і вобразы, але нават эпічны матэрыял падаваў ў лірычным ключы. Многія яго юэфу апавядаюць пра прынесеныя вайной бедствы, пра тленнасць быцця.
Сярод фу Цаа Чжэ вылучаецца лірычная паэма «Фея ракі Ло», у якой Цаа Чжэ свой ідэал зямной жанчыны намаляваў у фантастычнай форме. Малюючы любоў чалавека, паэт выступаў за свабоду пачуццяў. Сярод шматжанравай спадчыны Цаа Чжэ — оды, вершы (пераважна пяціслоўныя), гімны, перайманні народных песень.
