Перайсці да зместу

Царква Іаана Міласцівага на Мячыне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Іаана Міласцівага на Мячыне
58°30′28″ пн. ш. 31°16′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1421
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5310016002№ 5310016002
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Іаана Міласцівага на Мячыне — каменны храм 15 ст. на возеры Мячыне[ru] ў Вялікім Ноўгарадзе. На сёння не дзейнічае.

Існуючая царква Іаана Міласцівага ўзведзена на месцы надбрамнай драўлянай царквы, пабудаванай у 1193 годзе. У 1421—1422 гг. яе змяняе каменная царква. Аўтар, будаўнік, заказчык — невядомыя. Царква ўваходзіла ў склад Васкрасенскага жаночага манастыра. У 1763 годзе храм зроблены прыходскім.

Царква Іаана Міласцівага невялікая, аднаапсідная, бясстоўпная, квадратная ў плане пабудова з двухпралётнай званіцай на заходняй сцяне. У старажытнасці з поўначы прымыкала прыбудова, якая была вырашана як аднастоўпная палата. Цэнтральнае памяшканне царквы перакрыты высокім самкнутым скляпеннем з распалубкамі, апсіда — паўкупалам. У старажытнасці з захаду царква мела мураваныя хоры. Паўночна-заходняе і паўднёва-заходняе памяшканні ўяўлялі сабой замкнёныя каморкі. Пад паўночна-заходнім памяшканнем на хоры вяла лесвіца. Уваход у царкву — праз заходні партал.

У XVIII стагоддзі васьміскатнае пакрыццё перароблена на вальмавае. З прыладай прыбудовы закладваецца паўночны партал, а замест паўднёвага партала зроблена прамавугольнае акно.

У 1848 годзе помнік быў уключаны ў лік цэркваў, якія падлягаюць разборцы. Перабудовы другой паловы XIX стагоддзя насілі рамонтны характар. Дашчаны дах замяняецца на жалезны.

У Вялікую Айчынную вайну царква вельмі моцна пацярпела. У паўднёва-заходнім і паўднёва-ўсходнім вуглах з’яўляюцца вялікія вертыкальныя расколіны, разбурана паўднёвая частка апсіды.

Аднаўленча-рестраўрацыйныя работы пачаты ў лютым 1962 года і закончаны ў 1963 годзе. Помніку вернута аблічча XVII стагоддзя, захаваны асобныя дэталі позняга часу і, магчыма, цалкам раскрыты і выяўлены формы 1422 года. Аўтар даследавання і рэстаўрацыі — Л. Е. Краснарэч’еў.

Зноскі

  • Архив отдела государственной охраны культурного наследия Комитета культуры и туризма Новгородской области (Белевич М. С. Церковь Иоанна Милостивого на Мячино, 1779. — Н.: Исторический паспорт НСНРПМ, 1979).
  • Каргер М. К. Новгород Великий. — Л-М.: ГИ «Искусство», 1961. — стр. 150.
  • Красноречьева Н. М. Историческая справка по памятнику архитектуры церковь Воскресения и церковь Иоанна Милостивого на Мячино (Архив Новг. НСНРПМ, инв.№ р-421, 1960).