Перайсці да зместу

Распалубка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыліндрычнае скляпенне з распалубкамі

Распа́лубка — частка скляпення, утвораная перасячэннем яго дзвюх узаемна перпендыкулярных цыліндрычных паверхняў. Звычайна робяць пры размяшчэнні верхняй кропкі праёмаў (аконных, дзвярных, нішаў і інш.) вышэй за пяту асноўнага скляпення. Распалубкі ўтвараюць малыя скляпенні, радыус якіх вызначаецца шырынёй праёма. Вядомы ў сярэдневяковых раманскіх і гатычных збудаваннях.

На Беларусі паявіліся ў XVI ст. ў адна- і трохнефавых храмах, пашырыліся ў XVIIXVIII стст. у збудаваннях стылю барока; вядомы ў грамадзянскай архітэктуры XVIII ст. Часам распалубкі ўпрыгожвалі размалёўкай, як, напрыклад, у касцёле кармелітаў у Ружанах, Троіцкім касцёле ў Косаве і інш.