Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Руднікі)
Выгляд
| Славутасць | |
| Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
|---|---|
| | |
| 52°40′02″ пн. ш. 24°31′09″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Руднікі |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Стан | працуе |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Руднікі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы на месцы драўлянага храма 1724 г.[1]
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай, пяцігранная апсіда. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны тонкапрафіляванымі карнізнымі паясамі, крапаваны пілястрамі. Тры арачныя ўваходныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 23, воп. 1, спр. 21; ф. 97, воп. 1, спр 55, арк. 4А; ф. 849, воп. 1, спр. 22.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Руднікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Руднікі) на сайце «Архіварта»
