Перайсці да зместу

Царква Святога Апостала Андрэя Першазванага (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Апостала Андрэя Першазванага
53°51′09″ пн. ш. 27°37′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктар Юрый Васілевіч Шпіт
Будаўніцтва 20012009 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Апостала Андрэя Першазванага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Пабудавана паводле праекта архітэктара Ю. Шпіта.

У красавіку 2001 году мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт багаславіў будаванне мураванага храма, якое распачалося ў жніўні 2001 году. 13 снежня 2009 году мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў асвячэнне храма[1].

Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны квадратны ў плане вертыкальна выцягнуты аб’ём завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з шлемападобным купалам. Грані аб’ёму завершаны арачнымі закамарамі, па восях прарэзаны высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. З імі кантрастуюць нізкія арачныя ўваходныя парталы на франтальным і бакавых фасадах. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца аб’ёмнымі сродкамі, добра знойдзеннай прапарцыянальнасцю, лаканізмам пазбаўленых дэкору белакаменных плоскасцяў[2].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.