Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа
Славутасць | |
Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа | |
---|---|
англ.: Church of St Cyril of Turau and All the Patron Saints of the Belarusian People | |
![]() | |
51°37′00″ пн. ш. 0°11′05″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква |
Епархія | Ukrainian Catholic Eparchy of Holy Family of London[d] |
Архітэктар | Цзывай Со |
Дата заснавання | 2017 |
Матэрыял | дрэва |
Сайт | belaruschurch.org.uk |
![]() |
Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Заступнікаў Беларускага Народа — драўляны грэка-каталіцкі храм у раёне Паўночны Фінчлі ў Лондане. Царква стала першым драўляным храмам у Лондане пасля Вялікага пажару 1666 г. Таксама першая ў Лондане пабудаваная каталіцкая царква візантыйскага абраду, першы ў Заходняй Еўропе мемарыял ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, першая беларуская грэка-каталіцкая царква, пабудаваная па-за межамі краіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку існавання Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 1947 годзе беларусы маліліся ў Марыйным доме, бо сваёй асобнай царквы тут не было. Архітэктар Цзыўай Со, які жыў побач, прыняў тут хрост. Ён зацікавіўся беларускай архітэктурай, атрымаўшы замову на пабудову царквы. Дзеля гэтага ездзіў у Беларусь, каб вывучаць мясцовае дойлідства.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/%D0%90%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%BA%D1%83%D1%82%D0%BD%D1%8F%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8F_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D1%8B_%D1%81%D0%B2._%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D1%8B_%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96_%D0%8E%D1%81%D1%96%D1%85_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%83._%D0%9B%D0%BE%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D0%BD%2C_7_%D0%BB%D1%8E%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%B0_2016_%D0%B3.JPG/500px-thumbnail.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Church_of_St_Cyril_of_Turau_and_All_the_Patron_Saints_of_the_Belarusian_People.jpg/220px-Church_of_St_Cyril_of_Turau_and_All_the_Patron_Saints_of_the_Belarusian_People.jpg)
Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2015 г., закладка фундамента была завершана ў студзені 2016 г. і кутні камень, прывезены з касцёла Святой Тройцы былога кляштара айцоў Марыян у Друі,[1] быў пакладзены 7 лютага 2016 г. у час цырымоніі, якую ўзначалілі апостальскі нунцый арцыбіскуп Антоніа Меніні і біскуп украінскай каталіцкай епархіі ў Лондане Глеб Ланчына.
Царкуву асвяцілі ў снежні 2016 года. Унутры змясціліся каля сямідзесяці чалавек — большасць беларусаў, але ня толькі. Таму набажэнства асвячэння царквы вялі на трох мовах: беларускай, украінскай і англійскай. Пасля літургіі ўнучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч расказала пра дзейнасць дабрачыннага фонду «Сакавік», які займаецца дапамогаю пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дызайн царквы грунтуецца на традыцыі драўляных цэркваў Беларусі і беларускага барока.[3]
Архітэктар Цзыўай Рафаэль Со атрымаў узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў за праект беларускай царквы[2]. У 2018 годзе Беларуская ўніяцкая царква ў Лондане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдаме[4].
Зноскі
- ↑ «Камень з Друі стаўся краевугольным для беларускай царквы ў Лондане» Архівавана 30 жніўня 2017.. Krynica.info, 8 лютага 2016.
- ↑ а б svaboda.org
- ↑ So, Tzswai. «Remembering Chernobyl: A New Chapel for London’s Belarusian Catholics». Oremus: Westminster Cathedral Magazine Архівавана 24 сакавіка 2016. (196): 20.
- ↑ svaboda.org