Цзывай Со

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цзывай Со
Tszwai So.jpg
Дата нараджэння: 1981
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Лондан, Слонім
Найважнейшыя пабудовы: Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа

Цзывай Со (англ.: Tszwai So, кіт.: 蘇子葳 (Су Цзывэй), нар. 1981[1]) — брытанскі архітэктар, аўтар праекта Цэрквы Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа ў Лондане.[2]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цзывай Со нарадзіўся ў КНР і вырас у Брытанскім Ганконгу. Вывучаў архітэктуру ва Універсітэце Ганконга, які скончыў у 2003 годзе.[3]

Пазней Со пераехаў у Вялікабрытанію, дзе скончыў магістратуру па спецыяльнасці «Гісторыя будаўніцтва» ў Каледжы Вулфсана Кембрыджскага ўніверсітэта.[3]

У 2011 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў архітэктурнага бюро Spheron Architects, з офісамі ў Лондане і Акры. Сярод кліентаў агенцтва — Рымска-каталіцкая архідыяцэзія Вэстмінстэра, Святы Прастол, Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і іншыя.[4]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская царква ў Лондане[правіць | правіць зыходнік]

Со атрымаў міжнароднае прызнанне за праект Беларускай царквы ў Лондане, выкананы па заказе Святога Прастола. Будаўніцтва было завершана ў 2017 годзе. Беларускі храм стаў першай драўлянай царквой, пабудаванай у Лондане пасля пасля Вялікага пажару 1666 г.[2] Царква атрымала мноства брытанскіх архітэктурных узнагарод і шырокае прызнанне з боку прафесійнай супольнасці, у тым ліку Каралеўскай акадэміі мастацтваў,[5][6][7][8] і намінавана на Прэмію Еўрапейскага Саюза імя Міса ван дэр Роэ.[9]

An Echo in Time, Бельгія[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2018 года міжнароднае журы прызнала праект Цзывая Со пад назвай «An Echo in Time» пераможцам конкурсу праектаў першага агульнаеўрапейскага мемарыяла памяці ахвяр таталітарных рэжымаў XX стагоддзя. Узвядзенне мемарыяла плануецца ў Бруселі, Бельгія. Конкурс быў арганізаваны Еўрапейскім Саюзам. У склад журы ўваходзілі, сярод іншых Норман Фостэр і Цібар Наўрачыч.[10]

Слонімская сінагога[правіць | правіць зыходнік]

У жніўня 2018 года Беларускае тэлебачанне паведаміла, што Цзывай Со сумесна з брытанскім Фондам яўрэйскай спадчыны і сям’ёй тэлевядучай Наташы Каплінскі працуе над праектам рэстаўрацыі сінагогі ў Слоніме, Беларусь, адкуль паходізць сям’я Каплінскі.[11][12]

Карціны[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе малюнкі Цзывая Со, якія сталі асновай праекта «An Echo in Time», занялі першае месца на міжнародным конкурсе малюнкаў часопіса Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (RIBA Journal).[13][14] Малюнкі Цзывая Со выстаўляліся ў Каралеўскім інстытуце брытанскіх архітэктараў у Лондане ў жніўні-верасні 2018 г., а затым у Ліверпуле.[15]

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Цзывай Со выкладае ў Вэстмінстэрскім універсітэце[16] і з’яўляецца аўтарам навуковых артыкулаў пра беларускае народнае дойлідства і брытанскую віктарыянскую архітэктуру.[17] [18] Ён з’яўляецца членам наглядальнага савета Heritage Trust Network,[19] дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца захаваннем брытанскай архітэктурнай спадчыны.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Цзывай Со на ўручэнні прэміі «Young Church Architect or Surveyor of the Year»

Цзывай Со і яго бюро з’яўляюцца намінантамі і лаўрэатамі шэрагу архітэктурных прэмій. У 2016 годзе Со атрымаў прыз часопіса Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (RIBA Journal) як «узыходная зорка брытанскай архітэктуры». У 2017 годзе ён атрымаў званне найлепшага брытанскага архітэктара ва ўзросце да 40 гадоў ад Амерыканскага інстытута архітэктараў.[20] У кастрычніку 2017 г. З атрымаў прэмію фонду National Churches Trust як найлепшы малады царкоўны архітэктар года.[21] У лістападзе 2018 г. было абвешчана пра тое, што Беларуская царква ў Лондане намінавана на Прэмію Еўрапейскага Саюза ў вобласці сучаснай архітэктуры (Прэмію імя Міса ван дэр Роэ).[9]

Зноскі

  1. Любоў Каспяровіч "Мінск — вялікі еўрапейскі горад 20-га стагоддзя". Архітэктар з Ганконга пра беларускую царкву ў Лондане. tut.by (30 студзеня 2018 г.).
  2. 2,0 2,1 Morrison, Jonathan First wooden church since 1666 is set to shine its light. The Times (17 снежня 2016 г.).
  3. 3,0 3,1 RIBA 2017 and New London Architecture awards for Wolfson Alumnus. Каледж Вулфсана (Кембрыдж).
  4. Spheron Architects > about us. Spheron Architects, афіцыйны сайт.
  5. Morgan and Ash named among winners of New London Awards. Architects' Journal.
  6. 10 buildings to see at Open House London 2017. Каралеўская акадэмія мастацтваў.
  7. Building Faith: 10 Catholic Churches Designed to Uplift and Inspire. Architizer.
  8. Best Small Chapel Architecture & Design. ArchDaily.
  9. 9,0 9,1 Беларуская мемарыяльная капліца ў Лондане намінавана на прэмію імя Міса ван дэр Роэ - 2019. Белтэлерадыёкампанія (10 лістапада 2018 г.).
  10. Presentation of Winners of Platform’s Competition for a Proposal of a Pan-European Memorial for the Victims of Totalitarianism in Brussels. "Еўрапейская платформа памяці і сумлення".
  11. Брытанскі архітэктар мае намер дапамагчы ў аднаўленні слонімскай сінагогі. Белтэлерадыёкампанія (26 жніўня 2018 г.).
  12. Сіла веры. Белтэлерадыёкампанія (31 жніўня 2018 г.).
  13. Eye Line 2018: the winners. RIBA Journal (31 июля 2018 г.).
  14. Hugh Pearman Eye Line postbag is pure joy. RIBA Journal.
  15. Tszwai So — Eye Line 2018 winner. Кембрыджскі ўніверсітэт, факультэт архітэктуры.
  16. Architecture & Memory. The Architecture Foundation.
  17. So, Tszwai Re-embodying memories: The architectural joys of Belarusian churches and how to conserve with limited resources raised questions of our fundamental relationships with objects. RIBA Journal (27 марта 2017 г.).
  18. So, Tszwai An unsung quest for authenticity: George Truefitt was one of the founding fathers of the AA and 33 of his buildings remain protected. So why have so few people heard of him?. RIBA Journal (10 мая 2017 г.).
  19. Tszwai So, Trustee.
  20. Rising Stars: Tszwai So. RIBA Journal.
  21. Young Church Architect or Surveyor of the Year. National Churches Trust (2017). Праверана 29 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]