Царква Святога Пятра (Ростак)
Царква | |
Царква Святога Пятра | |
---|---|
Petrikirche | |
| |
54°05′26″ пн. ш. 12°08′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Мекленбург-Пярэдняя Памеранія |
Горад | Ростак |
Канфесія | пратэстанцтва |
Епархія | Evangelical Lutheran Church in Northern Germany[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Дата заснавання | 1351 |
Дата скасавання | 27 красавіка 1942 |
Вышыня | 117 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | petrikirche-rostock.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святога Пятра (ням. Petrikirche) — лютэранскі храм у горадзе Ростак (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія). Царква Святога Пятра - найстарэйшая з чатырох ганзейскіх цэркваў горада. Дзве іншыя, Святой Марыі і Святога Мікалая, захаваліся; чацвёртая, Святога Якава, была разбурана падчас Другой сусветнай вайны і пасля разабраная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва царквы Святога Пятра пачалося ў сярэдзіне XIV стагоддзя на месцы маленькай царквы, пабудаванай у 1252 годзе. Будынак уяўляе сабой трохнефавую базіліку ў стылі цаглянай готыкі, што характэрна для поўначы Германіі ганзейскага перыяду.
Шпіль царквы меў вышыню 127 м, але быў пашкоджаны ўдарам маланкі ў 1543 годзе. Да 1578 года быў пабудаваны новы шпіль вышынёй 117 м. У Другую сусветную вайну будынак быў пашкоджаны, але адрэстаўраваны ў мірны час. У 1960-я гады інтэр'ер царквы быў распісаны мясцовым мастаком Лотарам Манэвіцам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |