Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
| Мекленбург-Пярэдняя Памеранія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Mecklenburg-Vorpommern | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 3 кастрычніка 1990 | ||||
| Кіраўнік | Мануэла Швезіг[d][1] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
| Вышыня над узроўнем мора |
0 м | ||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | DE-MV | ||||
| Афіцыйны сайт (ням.) | |||||
Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (ням.: Mecklenburg-Vorpommern) — зямля ФРГ. Сталіца — Шверын.
Дзякуючы геаграфічным фактарам і асаблівасцям гістарычнага развіцця, гэтая федэральная зямля з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек уяўляе сабой найменш населеную з усіх федэральных зямель сучаснай Германіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Доўгі час гэтыя землі былі населеныя славянскімі плямёнамі, пераход якіх да новых формаў вядзення сельскай гаспадаркі прыблізна супаў з пачаткам экспансіі насельніцтва з заходніх абласцей на Усход, націск на Усход, які пачаўся з крыжовага паходу, узначальваўся Генрыхам Львом супраць паганскага насельніцтва, якое складалася з шэрагу плямёнаў, званых агульным словам венды.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Займае нізіннае Мекленбургскае паазер’е, у Балтыйскім моры астравы Руген, Пёль, Гідэнзе, частку Узедама і інш. Клімат умераны, цёплы, пад значным уплывам марскіх мас паветра. Рэкі кароткія. Шмат азёр, найбольшае Мюрыц (117 км²). Вялікую плошчу займаюць хваёвыя і букавыя лясы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У федэральнай зямлі вырошчваюць збожжавыя культуры, рапс, бульба. Прыносіць даходы рыбалоўства. Развіваюцца прадпрыемствы будаўнічай індустрыі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі.
Запазычанасць: 6.170 € на душу насельніцтва (2002) Агульная запазычанасць: 10800000000 € (2002)
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Добра развіта сетка аўтадарог і чыгунак. Галоўны гандлёвы і рыбалоўны порт — Ростак, паромны порт Засніц (сувязі з Швецыяй).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Каспар Давід Фрыдрых (1774—1840) — нямецкі жывапіс]ец.
- Вольфганг Кёпен (1906—1996) — нямецкі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Manuela Schwesig - Ministerpräsidentin — Staatskanzlei des Landes Mecklenburg-Vorpommern. Праверана 4 ліпеня 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ https://www.zensus2022.de/EN/Home/_node.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мекленбург-Пярэдняя Памеранія