Царква Святой Тройцы (Поразава)
| Праваслаўны храм | |
| Царква Святой Тройцы | |
|---|---|
| | |
| 52°56′14″ пн. ш. 24°21′53″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Поразава |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
| Благачынне | Свіслацкае |
| Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура |
| Дата пабудовы | 1872 год |
| Стан | дзейнічае |
Царква ў гонар Святой Троіцы — праваслаўны храм у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1872 годзе з цэглы на месцы царквы, якая згарэла ў 1868 годзе.[1]
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з васьміграннай званіцы над кубападобным прытворам, кароткай трапезнай, папярочнай прамавугольнай у плане малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Двухсхідьны дах асноўнага аб’ёму завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, па ўскрайках — макаўкамі. Макаўкамі завершаны вальмавы дах апсіды і шацёр званіцы. Тры ўваходы ў прытворы вырашаны калонкамі арачнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны рустам.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 310; спр. 199, арк. 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святой Тройцы (Поразава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Тройцы (Поразава) на сайце Radzima.org
