Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Маляшы)
| Праваслаўны храм | |
| Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла | |
|---|---|
| | |
| 52°47′40″ пн. ш. 22°57′46″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Маляшы |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Варшаўска-Бельская епархія |
| Будаўніцтва | 1954 |
| Матэрыял | драўніна |
| Стан | дзейнічае |
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Маляшах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Бельск Падляскі Варшаўска-Бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Існуючая сёння царква была пабудавана ў пачатку 1950-х гадоў і асвячона ў 1954 годзе. Раней на тым жа месцы была цагляная царква, пабудаваная ў 1870 годзе і разбураная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе.
Сёння царква ўяўляе сабой драўляны будынак, зрубавай канструкцыі. У пярэдняй частцы знаходзіцца вежа прамавугольнай формы. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам-цыбулінай. Вакол царквы мураваная сцяна з 1950-х гадоў.
Інтэр'ер быў грунтоўна адрамантаваны ў 1990-х гадах. Быў пазалочаны іканастас. У 2011-2012 гадах, адноўлены фасад, колер зменены са светла-карычневага на сіні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego nr 5/2012, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 02039-4499, s.14
- Царкоўныя метрыкі царквы ў Маляшах(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Маляшы)
