Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае)
Славутасць | |
Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
52°39′07″ пн. ш. 24°25′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мокрае |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата заснавання | 1873 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000627 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква́ святы́х апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — праваслаўная царква ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Асвечаная 3 чэрвеня 1873 года святаром пружанскага дабрачыння Мікалаем Жуковічам у імя святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Адноўлена ў 1990-х гг.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм мае прадольна-восевую кампазіцыю, якая ўключае ў сябе званіцу, трапезную, асноўны аб’ём і апсіду. Званіца трох’ярусная з цыбулінавай галавой на васьмігранным барабане. На даху асноўнага аб’ёму такі самы васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, якую складаюць званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. У яго сілуэце дамінуе 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Стральчатыя завяршэнні граняў верхняга яруса званіцы ствараюць зубчастае акаймаванне шатра. Цыбулепадобным купалам завершаны і 8-гранны барабан 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Уваходны арачны партал кілепадобнай формы. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя філёнгі і арачныя нішы, лапаткі, стылізаваная балюстрада.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- НГАБ у г. Гродна, ф. 849, воп. 1, спр. 16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае) на Вікісховішчы |
- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае) на сайце Radzima.org
- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае) на сайце «Архіварта»