Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага (Таргуны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага
54°55′27″ пн. ш. 27°50′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая
Будаўніцтва XIX
Асноўныя даты
1993 - пашырана — '
Map

Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага — праваслаўны храм у в. Таргуны Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў XIX ст. з дрэва, пашырана ў 1993 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды; рытмічнае спалучэнне іх двухсхільных дахаў, цэнтральны з якіх завершаны чатырохграннай шатровай вежачкай з крыжам. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчаных ліштвах. Побач з храмам у пачатку 21 ст. пастаўлена двух’ярусная каркасная шатровая званіца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]