Царква ў гонар Раства Хрыстова (Бездзеж)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
---|---|
52°19′13″ пн. ш. 25°18′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Бездзеж |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | XX—XXI стагоддзі |
Стан | дзейнічае |
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана на мяжы XX—XXI стагоддзяў. Акаймавана каванай агароджай з 3-пралётнай арачнай брамай з макаўкамі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з цэглы ў сталізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Манументальны храм вырашаны па кананічнай 4-часткавай падоўжна-восевай акмпазіцыі: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-прытвор, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Са старажытнага дойлідства пазычана маляўнічае 5-купалле з лемехавымі пакрыццямі, чляненне фасадаў на тры праслы з кілепадобнымі завершамі, бочкавыя дахі, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы ў перспектыўных ліштвах, зубчастыя фрызы, кілепадобныя казыркі трох 2-слуповых ганкаў, мазаічныя пано над уваходамі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў гонар Раства Хрыстова (Бездзеж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)