Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» (Мсціслаў)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» | |
---|---|
Крыжаўзвіжанская царква | |
54°00′59,80″ пн. ш. 31°44′04,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мсціслаў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Мсціслаўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата заснавання | 1871 |
Дата пабудовы | 1871 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква́ ў го́нар абраза́ Бо́жай Ма́ці «Тупічо́ўскі», былая Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1871 годзе на месцы драўлянай уніяцкай царквы, якая некалі размяшчалася ў цэнтры былой Казіміраўскай слабады. У цяперашні час у храме знаходзіцца спіс цудатворнага Тупічэўскага абраза Божай Маці. Паміж 2007 і 2011 гадамі два купалы царквы замянілі на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія купалы знішчылі. Настаяцелем прыхода з’яўляецца іерэй Цімафей Жыгар[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыяй: прытвор—званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца двух’ярусная званіца над прытворам. Маляўнічасць будынку раней надавала пяцікупалле над асноўным кубападобным аб’ёмам.
Зноскі
- ↑ Мсціслаўскае благачынне (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» (Мсціслаў)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» (Мсціслаў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» (Мсціслаў) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» (Мсціслаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)