Перайсці да зместу

Пушкін (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царскае Сяло)
Горад
Пушкін
руск.: Пушкин
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Каардынаты
Заснаваны
1710
Горад з
Плошча
  • 2 013 км²
Насельніцтва
99,38 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 812
Паштовыя індэксы
196601–196609
Аўтамабільны код
78, 98, 178
Код АКАТП
Пушкін на карце Расіі ±
Пушкін (горад) (Расія)
Пушкін (горад)
Пушкін (горад) (Санкт-Пецярбург)
Пушкін (горад)

Пушкін (руск.: Пушкин, да 1918 — Царскае Сяло, з 1918 па 1937 — Дзецкае Сяло) — горад у складзе Пушкінскага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга і яго ўнутрыгарадскае муніцыпальнае ўтварэнне, у 1936 годзе быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінграда. Буйны турыстычны, навуковы, навучальны і ваенна-прамысловы цэнтр. Уключаны ў спіс помнікаў, якія ахоўваюцца ЮНЕСКА, у складзе аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў».

Насельніцтва — 112 978 чал. (2021).

Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Санкт-Пецярбург — Віцебск, на яго тэрыторыі размешчаны чыгуначная станцыя Царскае Сяло і прыпыначны пункт Дзецкасельскі. Адлегласць паміж Віцебскім вакзалам Санкт-Пецярбурга і Царскім Сялом — 23 км. Паштамт Санкт-Пецярбурга і аддзяленне сувязі № 1 Пушкіна размешчаны на адлегласці 24 км па прамой. Горад размешчаны ў межах Прынеўскай нізіны.

Загарадная імператарская рэзідэнцыя Царскае Сяло была заснавана ў 1710 годзе; горад — з 1808 года. У горадзе знаходзіцца музей-запаведнік «Царскае Сяло» — помнік горадабудаўнічага мастацтва і палацава-паркавы ансамбль XVIII — пачатку XX стагоддзя.

Радзіма дзеяча народнай асветы, археолага, педагога, краязнаўца Мікалая Пятровіча Авенарыуса.

  • Са́рская М́ыза — 1710 — канец 1710-х
  • Са́рскае Сяло́ — канец 1710-х — жнівень 1724
  • Дабраве́шчанскае — жнівень — верасень 1724
  • Са́рскае Сяло́ — верасень 1724 — 1780-я
  • Ца́рскае Сяло́ — 1780-я — 1917
  • у 1808 — 1820-х — адначасова Сафі́я
  • Салда́цкае Сяло́ — кастрычнік 1917—1918
  • Дзе́цкае Сяло́ (імя Урыцкага) — 1918—1937
  • 9 лютага 1937 года ў гонар А. С. Пушкiна горад быў перайменаваны ў Пушкін.

Палацы і паркі

[правіць | правіць зыходнік]

Палацы і паркі Царскага Сяла ўваходзяць у склад Дзяржаўнага мастацка-архітэктрунага палацава-паркавага музея запаведніка «Царскае Сяло» (акрамя Асобнага і Буфернага паркаў). Крымская калона, Марэйская калона.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]