Віцебскі вакзал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станцыя Віцебскі вакзал
Віцебскі кірунак
Кастрычніцкая чыгунка
Vitebsky Rail Terminal SPB.jpg
Аддзяленне чыг.: Санкт-Пецярбургскае аддзяленне
Дата адкрыцця: 1837 год
Ранейшыя назвы: Царскасельскі вакзал, Дзіцячасельскі вакзал
Форма платформаў: прамая
Архітэктары: С. А. Бржазоўскі
Інжынеры-канструктары: С. І. Мінаш
Выхад да: Загарадны праспект
Перасадка на станцыі: Spb metro line1.svg Пушкінская
Spb metro line5.svg Звенігарадская
Тарыфная зона: 0
Код станцыі: 033061
Код у «Экспрэс-3»: 2004003
Commons-logo.svg Віцебскі вакзал на Вікісховішчы

Віцебскі вакзал, пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Віцебскі, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на Загарадным праспекце, 52. Папярэднія назвы Царскасельскі вакзал, Дзецкасельскі вакзал

Віцебскі вакзал — самы стары вакзал Расіі. Першы аднапавярховы драўляны будынак быў пабудаваны для першай у Расіі чыгункі паміж Санкт-Пецярбургам і Царскім сялом у 1837. У 18491852 па праекце архітэктара К. А. Тона пабудаваны каменны будынак, які праіснаваў да пачатку XX стагоддзя. Сучасны будынак вакзалу пабудаваны ў 1904 у стылі «мадэрн» (архітэктары З. А. Бржазоўскі, С. І. Мінаш). Будынак мае арыгінальнае купальнае завершанне, гадзіннікавую вежу, пероны знаходзяцца на ўзроўні другога паверху, дэбаркадар вакзалу мае арачнае перакрыцце (аўтар — інжынер У. З. Герсан). Адна з залаў упрыгожана карцінамі, прысвечанымі гісторыі Царскасельскай чыгункі (мастакі І. С. Самокіш і А. П. Самокіш-Судкоўская).

Паблізу, на беразе Увядзенскага канала быў пабудаваны Царскі павільён, куды прыбывалі цягнікі членаў імператарскай сям’і. 30 кастрычніка 2007 года ў гонар 170-годдзя расійскіх чыгунак у Светлавой зале вакзалу адчынены помнік Ф. А. Герстнеру — аўстрыйскаму інжынеру, будаўніку першай чыгункі ў Расіі.

Побач з вакзалам у 1955 пабудаваны наземны вестыбюль станцыі метро «Пушкінская». У 1987 у адмысловым шкляным павільёне ўсталяваны макет цягніка з паравозам «Спрытны», які здзейсніў першы ў Расіі рэйс з Пецярбурга ў Царскае Сяло ў 1837. У 20012003 гадах праведзеная рэканструкцыя вакзалу, падчас якой адноўленыя купал, афарбоўка будынка, арыгінальныя вокны фасада, ляпны арнамент, парадная мармуровая лесвіца, «Імператарскае кафэ» і іншыя згубленыя элементы першапачатковага праекту. Таксама была ўсталяваная аўтаматызаваная сістэма кантролю аплаты праезду пасажырамі прыгарадных цягнікоў.

Далёкія цягнікі з Віцебскага вакзала накіроўваюцца ў Беларусь, Смаленск, цэнтральную і заходнюю Украіну, Адэсу, Херсон, Вялікія Лукі, Малдову, Заходнюю Еўропу, Рыгу, Вільнюс і інш.

Прыгарадныя цягнікі ідуць да Паўлаўска, Вырыцы, Вялікага Ноўгарада, Гдова, Гатчыны-Таварнай, Арэдэжа, Пасёлка.