Перайсці да зместу

Цеканне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цеканне — фанетычная з’ява, звязаная з пераходам гука [т] пры яго памякчэнні ў мяккую афрыкату [ц’], а таксама вымаўленне гэтай афрыкаты. Напрыклад, ціхі, на дроце, мяту — мяці, ты — цябе, куст — кусцік, несці, лацінскі, бацвінне.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Цеканне ўласціва беларускай мове і некаторым дыялектам рускай мовы.

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У старабеларускай мове цеканне ўзнікла паміж XIV—XVI стагоддзямі[1]. У пісьмовых помніках адлюстроўваецца з XV стагоддзя. Пашырана на ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, што сведчыць на карысць гіпотэзы пра яго самастойнае развіццё. Я. Карскі тлумачыў паходжанне цекання (як і дзекання) празмерным змякчэннем зубных гукаў [т] і [д], якія пачалі вымаўляцца са свісцячым адценнем, уласцівым гукам [с] і [з], што і прывяло да ўзнікнення мяккіх афрыкат [ц’] і [z’] ([дз’]).

Цеканне з’яўляецца характэрнай асаблівасцю беларускай літаратурнай і дыялектнай моў (за выключэннем заходнепалескіх гаворак)[1].

  1. 1 2 Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік / пад агул. рэд. Д.В. Дзятко. Мн.: Беларусь, 2022. — С. 371—372. — 495 с. ISBN 978-985-01-1558-4.
  • Юргелевіч П. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974.